wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Гуль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гуль. Мікалай Мікалаевіч Гуль (нар. 1933, в. Сіўцы Пастаўскага раёна — 2006) — беларускі педагог, грамадскі дзеяч, Заслужаны настаўнік БССР.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1955).

Працаваў выкладчыкам Навапольскага сельскагаспадарчага тэхнікума, старшынёй планавай камісіі Пастаўскага райвыканкама. З 1960 года ў Ашмянскім раёне: выкладчык, намеснік дырэктара па вучэбнай частцы сельскагаспадарчага тэхнікума (1960—1967), лектар райкама партыі (1967—1976), галоўны дзяржаўны інспектар па закупках і якасці сельгаспрадукцыі. З 1966 года адказны сакратар райсавета ветэранаў.

Узнагароды

Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР» прысвоена ў 1966 годзе. Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР (1972), медалямі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі БССР