wd wp Пошук:

Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж

Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў п. Новае Поле Мінскай вобласці Беларусі. Размешчаны па адрасе вул. Студэнцкая, 1.

Гісторыя

У 1946 годзе была арганізавана аднагадовая школа калгаснай птушкагадоўлі. З 1951 года Навапольская сельскагаспадарчая школа рыхтавала кадры пчаляроў і рахункаводаў.

Пастановай Савета Міністраў БССР 14 мая 1952 года № 638 на базе Навапольскай аднагадовай сельскагаспадарчай школы быў арганізаваны Навапольскі сельскагаспадарчы тэхнікум. З 1956 па 1975 гады ў тэхнікуме працавала завочнае аддзяленне. З 1973 па 1989 гады тэхнікум рыхтаваў спецыялістаў-тэхнікаў па механізацыі ўліку і вылічальных работ у сельскагаспадарчай вытворчасці.

З 1990 года ў тэхнікуме адкрылася дзённае аддзяленне «Правазнаўства», з 1997 года — завочнае. У 2002 годзе Навапольскі сельскагаспадарчы тэхнікум перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж».

З верасня 2004 года ў каледжы адкрыта завочнае аддзяленне па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль»

З верасня 2008 года вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў для сельскагаспадарчых арганізацый Мінскай вобласці па спецыяльнасцях «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» і «Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання». З 2018/2019 навучальнага года каледж рэалізуе праграму прафесійнай падрыхтоўкі ў рамках вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне» па прафесіі «Аператар электронна-вылічальных машын (персанальных электронна-вылічальных машын») 4-га разраду. У 2020 годзе ў каледжы распачата падрыхтоўка па спецыяльнасці «Арганізацыя гасцінічных паслуг».

Дзейнасць

Рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцях:

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Каледжы Беларусі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы Мінскага раёна
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·Новае Поле (пасёлак)
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1946 годзе