wd wp Пошук:

Мікалай Кірылавіч Крыжаноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крыжаноўскі. Мікалай Кірылавіч Крыжаноўскі (нар. 1 сакавіка 1937) — беларускі палітык, у 19901995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.

Біяграфія

Скончыў Паўночна-Заходні палітэхнічны інстытут у горадзе Ленінградзе.

Быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па пытаннях развіцця прамысловасці, энергетыкі, транспарту, сувязі і інфарматыкі, членам Часовай камісіі Вярхоўнага Савета па прывілеях. Член Канстытуцыйнай Камісіі. Член Ценявога Кабінета (урада) Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, уваходзіў у камітэт па барацьбе з карупцыяй[1].

Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі.

Сааўтар канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку (восень 1990 года), асноўных накірункаў рэформаў для выхаду з крызысу — перадвыбарчая эканамічная платформа БНФ «Адраджэньне» (вясна 1995 года), сааўтар шэрагу законапраектаў.

Удзельнік галадоўкі 11-12 красавіка 1995 года ў Авальнай залі, абвешчанай у знак пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндума аб ліквідацыі статуса беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статуса дзяржаўных сімвалаў герба «Пагоня» і бела-чырвона-белага сцяга, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і праве прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет.

Зноскі

  1. Нiл Гілевіч. Дзевяноста трэці год. Дзённік

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску