wd wp Пошук:

Мікалай Канстанцінавіч Мышкін

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мышкін (значэнні).

Мікалай Канстанцінавіч Мышкін (нар. 12 мая 1948, г. Іванава, Расія) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і трыбатэхнікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 2004), доктар тэхнічных навук (1985), прафесар (1991).

Біяграфія

Скончыў Іванаўскі энергетычны інстытут імя У. І. Леніна (1971), аспірантуру Інстытута праблем механікі Акадэміі навук СССР (1976).

З 1977 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1987 года галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела, з 2002 года дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя В. А. Белага НАН Беларусі[1].

Узнагароды

Прэмія Ленінскага камсамола ў галіне навукі і тэхнікі (1982). Прэмія Акадэміі навук Беларусі за лепшую навуковую працу (1993). Прэмія Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі (2004). Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2011).

Навуковая дзейнасць

Асноўным напрамкам навуковай дзейнасці з’яўляецца аналіз тапаграфіі і механічных уласцівасцей паверхневых слаёў, механіка і электрафізіка кантакту цвёрдых цел, дыягностыка зношвання машын, навуковае прыборабудаванне для аналізу паверхневых слаёў і кантактных узаемаадносін на мікра- і нанаўзроўні. Распрацаваў новыя матэрыялы і змазкі для вузлоў трэння, прыборы для дыягностыкі зношвання машын, атамна-сілавыя мікраскопы, адгезіометры, трыбометры і мікратрыбометры.

Аўтар звыш 200 работ, у тым ліку 12 манаграфій, больш за 50 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, у т.л. больш за 20 замежных.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. МЫШКІН Мікалай Канстанцінавіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Катэгорыя·Матэрыялазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іванаве (Расія)
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэрыялазнаўцы СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Урада РФ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»