wd wp Пошук:

Мікалай Захаравіч Асмыковіч

Мікалай Захаравіч Асмыковіч (3 мая 1916, в. Красная Слабада, Акцябрскі раён — 14 снежня 1976) — камандзір гарматнага разліку 374-га артылерыйскага палка, сяржант, поўны кавалер ордэна Славы[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 7 красавіка 1916 года ў вёсцы Ге́рманава Слабада́ (сучасны аграгарадок Чырвоная Слабада, Акцябрскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў 4 класы школы, працаваў у калгасе «Арэса» и на новабудоўлях Мінска.

У Чырвонай Арміі ў 1937—1939 гг. і з 1941 года. У 1940 годзе жыў і працаваў у Мінску. Быў супрацоўнікам Варашылаўскага райаддзела НКДБ Мінска[2]. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1941 года, на Заходнім, Беларускім, 1-м Беларускім франтах. З чэрвеня 1941 г. па студзень 1942 г. у пагранічных войсках НКДБ СССР. Удзельнік абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Курскай бітвы. За баі на Курскай дузе ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі[3].

Наводчык гарматы 374-га артылерыйскага палка, яфрэйтар Асмыковіч 25 снежня 1943 г. ў раёне вёскі Шацілкі (цяпер горад Светлагорск Гомельскай вобласці), адбіваючы варожыя контратакі, меткім агнём прамой наводкай падбіў два танкі і знішчыў звыш за ўзвод жывой сілы ворага, што дазволіла ўтрымаць займаяімы рубеж. Загадам камандзіра 175-й стралковай дывізіі ад 1 студзеня 1944 года яфрэйтар Асмыковіч Мікалай Захаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[3].

У чэрвені 1944 года у баях за горад Ковель падбіў 2 танкі. За ўдзел у гэтых баях 175-я стралковая дывізія атрымала ганаровую назву «Ковельскай». Камандзір артылерыйскага разліка 373-га артылерыйскага палка малодшы сяржант Асмыковіч 17 студзеня 1945 года ў баі на паўночным захадзе ад населеннага пункта Закрочым вывеў са строю 2 кулямёты, каля 20 варожых салдатаў. Загадам камандуючага 47-й арміяй ад 14 сакавіка 1945 года малодшы сяржант Асмыковіч Мікалай Захаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[3].

14 красавіка 1945 года падчас прарыву варожай абароны на рацэ Одэр знходзячыся ў баявых шэрагах пяхоты, прамой наводкай ўнішчый гармату, разлік станковага кулямёта, 2 ручных кулямёта з разлікам і да 20 аўтаматчыкаў. Паранены, не пакінуў поля бою, замяніў забітага наводчыка і камандаваў разлікам да канца бою.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 года, за мужнасць, адвагу і гераізм сяржант Асмыковіч Мікалай Захаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[3].

Да 1946 года на ваеннай службе. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на радзіму. Працаваў загадчыкам аддзялення сувязі, у калгасе, старшынёй сельсавета. Памер 14 снежня 1976 года.

Узнагароды

Зноскі

  1. Асмыкович Николай Захарович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 32. — 737 с.
  2. Из бойцов правоотряда — в солдаты войны // Управление информации и общественных связей МВД Республики Беларусь(недаступная спасылка)(руск.)
  3. 1 2 3 4 Мікалай Захаравіч Асмыковіч на сайце «Героі вайны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі 14 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Акцябрскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акцябрскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артылерысты Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»