wd wp Пошук:

Мікалай Завіша

Мікалай Завіша (каля 15851639) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэферэндар свецкі вялікі літоўскі (16251626), кашталян віцебскі1626).

Біяграфія

З шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», сын Яна і Анастасіі з Трызнаў.

5 сакавіка 1621 як прадстаўнік караля ў Віцебску загадаў чальцам мескага магістрату і некаторым мяшчанам з’явіцца 7 сакавіка ў ратушу на суд у сувязі з бунтам 3 сакавіка і іншымі выпадкамі непадпарадкавання ўладыку Язафату Кунцэвічу і духавенству. Аднак спроба прыцягнуць віцебскіх мяшчан да суду скончылася новым мяцяжом[1].

Сям’я

Другая жонка — Альжбета Радзівіл (1592—1627), дачка Станіслава Радзівіла. Пакінуў толькі дачок[2], з якіх Людвіка была адной з першых менскіх бернардынак[3].

Зноскі

  1. Алена Вернікоўская. Супраціў праваслаўнага насельніцтва Полацкай епархіі ўвядзенню уніі // Беларускі гістарычны агляд. Т. 8. Сш. 1—2. 2001.
  2. Вячаслаў Насевіч. Завішы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 394.
  3. Уладзімір Дзянісаў. Касцёлы г. Мінска ў XVI – пачатку XX стст. (паводле дакументаў НГАБ) Архівавана 9 лістапада 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў 1647 годзе
Катэгорыя·Кашталяны віцебскія
Катэгорыя·Завішы
Катэгорыя·Рэферэндары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў 1639 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1585 годзе