Мікалай Дзмітрыевіч Мардвінаў (руск.: Никола́й Дми́триевич Мордви́нов; 2 [15] лютага 1901, Ядрын, Казанская губерня, Расійская імперыя — 26 студзеня 1966, Масква, СССР) — савецкі акцёр тэатра і кіно, майстар мастацкага слова, тэатральны рэжысёр. Лаўрэат Ленінскай (1965) і трох Сталінскіх прэмій (1942, 1949, 1951). Народны артыст СССР (1949).