У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зялінскі.
Мікалай Дзмітрыевіч Зялінскі (6 лютага 1861, Ціраспаль, Херсонская губерня (сёння Малдова) — 31 ліпеня 1953, Масква) — расійскі і савецкі хімік-арганік, стваральнік навуковай школы, адзін з заснавальнікаў арганічнага каталізу і нафтахіміі, акадэмік АН СССР (1929), Герой Сацыялістычнай Працы (1945), лаўрэат Ленінскай і Сталінскай прэмій.
Стварыў вугальны процівагаз (1915).