wd wp Пошук:

Мікалай Георгіевіч Бонч-Асмалоўскі

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бонч-Асмалоўскія.

Мікалай Георгіевіч Бонч-Асмалоўскі (18 снежня 1883, Белая Царква, цяпер Кіеўская вобласць — 23 жніўня 1968, Масква) — беларускі і расійскі савецкі мастак-манументаліст, жывапісец, графік. Паходзіць са старажытнага шляхецкага роду герба «Бонча»[1]. Бацька быў падпалкоўнікам імператарскай арміі.

Біяграфія

У 1902—1905 гадах вучыўся жывапісу ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства, у выкладчыкаў С. А. Каровіна і С. В. Малюціна. У 1906—1908 гадах працягваў навучанне ў Парыжы, у прыватнай школе Фернана Кормона, пасля чаго вярнуўся жыць у Маскву.

Займаўся жанравым, пейзажным, партрэтным жывапісам, маляваў аголеную натуру. У 1908—1920 гадах вёў выкладчыцкую дзейнасць у мастацкіх студыях Масквы. Вядомы наступныя яго працы:

С 1912 года актыўна ўдзельнічаў у мастацкіх выставах:

Пасля рэвалюцыі 1917 года ў Расіі таксама працягваў мастацкую дзейнасць.

У 1923-м стварыў мастацкае пано для Беларускага павільёна на Усесаюзнай сельскагаспадарчай і саматужна-прамысловай выставе ў Маскве. У 1925 годзе прымаў удзел у выставе групы «АБМА» («Аб’яднанае мастацтва») у Маскве.

З канца 1920-х гадоў зацікавіўся распрацоўкай і хімічнымі працэсамі вырабу трывалых фарбаў і грунту для станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, у прыватнасці вогнетрывалай пастэлі. З’яўляўся вынаходнікам новых відаў фарбаў, патэнты на вынаходніцтвы якіх да гэтага часу захоўваюцца ў Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва. Працаваў мастаком-тэхнолагам ва Упраўленні будаўніцтва завода мазаічных пліт, на фабрыцы «Палітра»[2]. Таксама займаўся кніжнай ілюстрацыяй. У яго афармленні выйшла некалькі твораў класікаў рускай літаратуры: «Дэман» М. Ю. Лермантава, а таксама казкі А. С. Пушкіна і П. П.Яршова Займаўся сцэнаграфіяй. У Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва захаваліся яго эскізы да опер А. П. Барадзіна, М. А. Рымскага-Корсакава, А. М. Сярова.

4 красавіка 1936 года быў арыштаваны як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі». 29—31 ліпеня 1936 года быў прысуджаны да пяці гадоў папраўча-працоўнага лагера з пазбаўленнем у правах на 3 гады. 1 жніўня 1936 года прысуд уступіў у сілу. Мікалай Георгіевіч быў этапаваны ў Карэлію, у Сегежлаг.

За вызваленне М. Г. Бонч-Асмалоўскага хадайнічалі акадэмікі А. В. Шчусеў, А. І. Лакціонаў, І. У. Жалтоўскі, а таксама вядомыя скульптары і мастакі - А. Н. Бенуа, С. Т. Канёнкаў, П. Д. Корын, Я. Я. Лансерэ, У. Я. Татлін. 5 красавіка 1941 М. Г. Бонч-Асмалоўскі быў вызвалены і высланы ў Паўночны край. Пасля вызвалення з ссылкі пасяліўся ў Новасібірску і працягнуў працаваць мастаком-тэхнолагам. У 1947 годзе прымаў удзел у перасоўнай Сібірскай міжабласной мастацкай выставе (Новасібірск, Краснаярск, Іркуцк, Бійск, Томск, Омск). У 1960-х гадах вярнуўся ў Маскву, дзе і памёр у 1968 годзе ва ўзросце 84 – х гадоў.

Сям’я

Першая жонка — Антаніна Антонаўна Камоцкая

Другая жонка — Е. У. Бонч-Асмалоўская

Сын - А. М. Бонч-Асмалоўскі

Творчасць

Творчасць М. Г. Бонч-Асмалоўскага прадстаўлена ў расійскіх музейных калекцыях - Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, ДМВМ імя А. С. Пушкіна. Некаторыя творы графікі захоўваюцца ў Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва.

Зноскі

  1. Бонч-Осмоловский Николай Георгиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 73. — 737 с.
  2. ARTinvestment.RU. Бонч-Осмоловский Николай Георгиевич

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Мастакі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Бонч-Асмалоўскія
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 23 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Белай Царкве