wd wp Пошук:

Мікалай Венядзіктавіч Раманаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманаў. Мікалай Венядзіктавіч Раманаў (1863 - ?) - грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1863 годзе[1], паходзіў з обер-афіцэрскіх дзяцей[2].

Пасля заканчэння Астраханскага рэальнага вучылішча паступіў у Інстытут грамадзянскіх інжынераў у 1882 годзе[1]. Скончыў тут курс па 1-м разрадзе ў 1887 годзе. Мікалай Венядзіктавіч вызначыўся на службу малодшым архітэктарам у гродзенскае губернскае праўленне і праз тры гады быў прызначаны малодшым архтэктарам таго праўлення[1]. Акрамя гэтага М. Раманаў складаўся архітэктарам-ацэншчыкам нерухомых маёмасцяў у г. Гродне, якія прад’яўляліся для залогу ў тульскім зямельным банку ў Санкт-Пецярбургу[1].

З 1893[3] па 1900 год М. Раманаў быўгродзенскім губернскім архітэктарам(руск.) бел.[4].

12 лютага 1900 года ў сувязі са смерцю гродзенскага губернскага інжынера В. Ф. Нябольсіна быў часова прызначаны выконваючым яго абавязкі[2], але праз паўгода М. Раманава вызвалілі ад усіх абавязкаў і пасад «За прызначэннем на пасаду старэйшага інжынера па дарожнай частцы Гродзенскага губернскага распарадчага камітэта». З гэтага часу галоўным клопатам Раманава сталі губернскія масты і дарогі[2].

15 жніўня 1901 года быў адкрыты мураваны Губернатарскі мост праз Гараднічанку[2].

У 1906-09 гадах прымаў актыўны ўдзел у пабудове Пятроўска-Мікалаеўскага моста праз раку Нёман ў горадзе Гродне[2]. За гэта М. Раманаў атрымаў Найвысокую падзяку ад яго Імператарскай Вялікасці[5].

З пачаткам Першай сусветнай вайны М. В. Раманаў быў адкамандзіраваны ў 1-ы раён ваенна-дарожных прац, а затым у распараджэнне начальніка ваенна-дарожнага ўпраўлення Паўночнага фронту. Яго галоўным абавязкам там было будаўніцтва і аднаўленне разбураных у ходзе баявых дзеянняў дарог. У сувязі з абвастрэннем хранічнай хваробы 1 красавіка 1916 года старшы дарожны інжынер быў адкамандзіраваны ў распараджэнне Гродзенскага губернскага распарадчага камітэта[6].

Пасля эвакуацыі ў глыб краіны па заканчэнні вайны вярнуўся ў Гродна, дзе і памёр у 1927 годзе. Пахаваны на праваслаўных могілках Гродна побач са сваёй маці[2].

Творчасць

Народны дом у Гродне
Свята-Мікалаеўская царква ў Белавежы

Узнагароды

Адрасы

У Гродне жыў на Паліцэйскай вуліцы ў доме Карсунскага[10].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 291
  2. 1 2 3 4 5 6 Николай Венедиктович Романов (1863—1927) (руск.)
  3. Памятная книжка по Гродненской губернии на 1895 год. Стр. 24
  4. Памятныя кніжкі Гродзенскай губерні за адпаведныя гады
  5. «Правительственный вестник(руск.) бел.» (1910, № 251)
  6. НГАБ у г. Гродне, ф. 2, воп. 37, спр. 1330 , лл. 1-6.
  7. у іншых крыніцах аўтарства прыпісана А. Рэмеру
  8. Мікалай Венядзіктавіч Раманаў на сайце Radzima.org
  9. АРХІТЭКТУРА ТЭАТРАЎ Архівавана 18 кастрычніка 2021.
  10. В. Н. Черепица. ГРОДНЕНСКИЙ ПРАВОСЛАВНЫЙ НЕКРОПОЛЬ (С ДРЕВНЕЙШИХ ВРЕМЕН ДО НАЧАЛА XX ВЕКА)
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Праваслаўных могілках Гродна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1927 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Слоніма
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы