wd wp Пошук:

Мікалай Васілевіч Дучыц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дучыц.

Мікалай Васільевіч Дучыц (2 кастрычніка 1896, м. Любча, Наваградскі павет, Мінская губерня, цяпер Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 3 верасня 1980, Мінск) — беларускі мастак, графік.

Біяграфія

Вучыўся ў Навагрудскім гарадскім вучылішчы (1910—1914) у В. Іваненкі, Рысавальнай школе Імператарскага таварыства заахвочвання мастацтваў (Петраград, 19141915) у У. Федаровіча. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў[1]. Выкладаў маляванне ў школах, на рабфаках, у студыях у Мінску (1925—1925). Член Саюза савецкіх мастакоў БССР (з 1933), у 1938 — старшыня праўлення гэтай арганізацыі. Удзельнік шматлікіх выстаў, пачынаючы з Першай Усебеларускай мастацкай выстаўкі 1925 года. Персанальная выстаўка М. Дучыца была праведзена ў Мінску ў 1967 годзе. Жыў у Мінску.

Творчасць

Працаваў пераважна ў жанры пейзажу. Творам уласціва лірычнасць і стрыманая каляровая гама («Зіма», «Рэчка Волма», «Ля млына», «Лясная казка» і інш.). Пісаў таксама нацюрморты. У галіне графікі мастак зрабіў серыю гравюр «Стары Мінск», і акварэляў «Краявіды Мінска».

Карціны і графіка М. Дучыца знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.

17 лютага 2009 г. ў калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь былі перададзеныя два творы мастака: «Зіма. Эцюд» (1949) і «Дубкі» (1953)[2].

З 27 мая па 28 чэрвеня 2011 года карціны М. Дучыца экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у складзе выстаўкі «І даўжэй веку…»[3].

Зноскі

  1. Дучыц Мікалай Васільевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  2. К церемонии передачи картин Б. А.Заборова и Дучица от МИДа НХМ РБ (нявызн.). Национальный художественный музей Республики Беларусь.(недаступная спасылка)
  3. И дольше века… (нявызн.) (недаступная спасылка). Национальный художественный музей Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любчы
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Памерлі 3 верасня
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Графікі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў БССР
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Графікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Асобы