У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карніцкі. Мікалай Барысавіч Карніцкі (5 чэрвеня 1948, в. Чарніцкі, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі энергетык, спецыяліст у галіне цеплавых электрычных станцый, энергетычных сістэм і агрэгатаў. Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2001).
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Цеплавыя электрычныя станцыі», 1971).
Працаваў загадчыкам кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (энергетычны факультэт, кафедра «Цеплавыя электрычныя станцыі»).
Навуковыя інтарэсы: эканамічнасць і надзейнасць работы электрычных станцый і кацельных.
Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені (2020)[1], Ганаровай граматай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (1995), знакам «Выдатнік энергетыкі» (1996), Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2000), званнем «Ганаровы работнік Беларускай энергасістэмы» (2008).