wd wp Пошук:

Мікалай Аляксеевіч Ізобаў

Мікалай Аляксеевіч Ізобаў (нар. 23 студзеня 1940, в. Красыні, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі матэматык. Акадэмік НАН Беларусі (1994). Доктар фізіка-матэматычных навук (1979), прафесар (1990).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Янавіцкай сярэдняй школы з 1958 г. вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Віцебскага педінстытута, у 1962 г. пераведзены на матэматычны факультэт БДУ. Скончыўшы яго, у 1966-67 гг. вучыўся ў аспірантуры. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі (1967) працаваў спачатку асістэнтам, потым малодшым навуковым супрацоўнікам у БДУ. З 1969 г. працуе ў Акадэміі навук БССР: у 1969—1980 гг. намеснік галоўнага рэдактара ўсесаюзнага часопіса «Дифференциальные уравнения», у 1980—1986 гг. старшы навуковы супрацоўнік, у 1986—1993 гг. загадчык лабараторыі, з 1993 г. загадчык аддзела Інстытута матэматыкі НАН Беларусі. Адначасова ў 1995—1999 гг. загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковы ўклад

М. А. Ізобаў — вядомы спецыяліст у тэорыі характарыстычных паказчыкаў Ляпунова і тэорыі ўстойлівасці па лінейным прыбліжэнні. Навуковыя працы па звычайных дыферэнцыяльных ураўненнях і тэорыі ўстойлівасці. Атрымаў крытэрый устойлівасці паказчыкаў Ляпунова, алгарытм іх вылічэння і ацэнку мінімуму. Развязаў прыватную, а ў некрытычным выпадку агульную задачу Ляпунова пра экспаненцыйную ўстойлівасць па лінейным набліжанні.

Больш за 200 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфіі.

Узнагароды і прэміі

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Даследаванне асімптатычных уласцівасцей дыферэнцыяльных і дыскрэтных сістэм». Ордэн Францыска Скарыны (2000).

Асноўныя працы

Зноскі

  1. 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута матэматыкі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня