wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Плавінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Плавінскі. Мікалай Аляксандравіч Плавінскі (нар. 1981, Мінск) — беларускі гісторык, археолаг, пісьменнік. Кандыдат гістарычных навук (2011), дацэнт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску ў сям’і археолага Аляксандра Плавінскага. У 2003 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1999 года працаваў у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, загадчык аддзела археалогіі, нумізматыкі і зброі. У 2010 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фарміраванне і эвалюцыя комплексу зброі бліжняга бою і засцерагальнага ўзбраення X—XIII стст. на тэрыторыі Беларусі».

Дацэнт, загадчык кафедры Сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Вывучае гісторыю зброі XXIII стст. на тэрыторыі Беларусі, пытанні археалогіі раннесярэдневяковага Полацка і Полацкай зямлі. Аўтар гістарычнай аповесці для дзяцей. Укладальнік і галоўны рэдактар навуковага выдання «Acta Archaeologica Albaruthenica» (выдаецца з 2006 года). Аўтар манаграфій «Нарысы гісторыіклінковай зброі X—XIII стагоддзяў на Беларусі» (Мінск, 2009), «Studies of the 10—13th Centuries Blade Weapons History in Belarus» (Saarbrücken, 2010), «Брылёўскі скарб» (Мінск, 2011, у сааўтарстве з В. Н. Рабцэвічам і А. В. Іовам), больш за 130 навуковых публікацый.

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі МДЭІ імя А. Дз. Сахарава
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў