wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Еўдакімаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Еўдакімаў.

Мікалай Аляксандравіч Еўдакімаў (1909, Малая Вішэра, Наўгародская губерня — 11 студзеня 1938) — савецкі лётчык-парашутыст, капітан.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1909 годзе ў горадзе Малая Вішэра Наўгародскай губерні (па іншых дадзеных на тэрыторыі сучаснага Малавішэрскага раёна Наўгародскай вобласці). Вучыўся ў школе пасёлка Грады.

Праходзіў навучанне ў Барысаглебскім лётным вучылішчы, скончыўшы якое, атрымаў накіраванне на Гатчынскі аэрадром. У 1930 годзе ўступіў у ВКП (б) [4]. Быў першым у СССР парашутыстам, які выканаў зацяжны скачок з парашутам (22 мая 1932 года). У 1934 годзе быў адным з першых 14 чалавек, якія атрымалі званне «Майстар парашутнага спорту СССР». У наступным, 1935 годзе быў узнагароджаны ордэнам Леніна за выдатныя спартыўныя дасягненні; на гэты момант у Еўдакімава было выканана 76 скачкоў з зацяжным раскрыццём, а таксама двойчы усталяваны сусветны рэкорд вольнага падзення з вышыні 6,9 і 8,1 кіламетра. Браў актыўны ўдзел у вывучэнні працяглага падзення чалавека ў паветры, з’яўляецца аўтарам стылю вольнага падзення «ластаўка» (таксама вядомага як «ластаўка Еўдакімава»). Працаваў інструктарам парашутнай справы.

Займаўся грамадскай дзейнасцю; у 1936 годзе быў дэлегатам X з’езда УЛКСМ. Напісаў кнігу «Запiскi парашутыста».

Мікалай Еўдакімаў загінуў у авіяцыйнай катастрофе пры выпрабаваннях новага самалёта ў 1938 годзе. Пахаваны на Новых могілках у Гатчыне.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наўгародскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наўгародскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе