wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Барысевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысевіч. Мікала́й Алякса́ндравіч Барысе́віч (21 верасня 1923, пас. Лучны Мост Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці — 25 кастрычніка 2015) — беларускі фізік, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1969, чл.- кар. з 1966), Акадэміі навук СССР (1981), РАН (1991), шэрагу замежных акадэмій. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1994)[3].

Біяграфія

Перад пачаткам Другой сусветнай вайны скончыў Сялібскую сярэднюю школу[4]. У вайну займаўся падпольнай працай, а затым пайшоў у партызанскі атрад. Пасля злучэння атрада з Чырвонай Арміяй быў салдатам-артылерыстам. Дайшоў да Берліна.

У 1950 годзе скончыў фізічна-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Леніна[3]. Затым скончыў аспірантуру Дзяржаўнага аптычнага інстытута імя С. І. Вавілава (Ленінград). Пасля абароны дысертацыі вярнуўся ў Мінск і прыняў удзел у стварэнні Інстытута фізікі Акадэміі навук БССР[4].

У 19541963 — дацэнт БДУ[3].

У 19551969 гг. намеснік дырэктара, з 1957 г. загадчык лабараторыі Інстытута фізікі, з 1992 г. Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі[3]. З 2007 г. — загадчык лабараторыі Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі, з 2012 — галоўны навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

З 22 студзеня 1969 г. віцэ-прэзідэнт, з 14 мая таго ж года прэзідэнт Акадэміі навук БССР (да 1987)[3].

У 19691987 гг. галоўны рэдактар часопіса «Доклады Академии наук БССР»[3].

У 19711987 гг. старшыня камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне навукі і тэхнікі[3].

З сакавіка 1987 г. загадчык лабараторыі Фізічнага інстытута імя П. М. Лебедзева Расійскай акадэміі навук.

З 1992 г. ганаровы прэзідэнт НАН Беларусі.

З 1994 г. па 2012 галоўны рэдактар «Журнала прикладной спектроскопии».

У 19691989 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета СССР[3].

Памёр 25 кастрычніка 2015 года [5].

Навуковая дзейнасць

Займаўся даследаваннямі па люмінесцэнцыі і спектраскапіі складаных малекул, квантавай электроніцы, інфрачырвонай тэхніцы.

Распрацаваў статыстычную тэорыю фотафізічных працэсаў у складаных малекулах, увёў новыя спектраскапічныя характарыстыкі малекул і распрацаваў метады іх вызначэння.

Адкрыў з’яву стабілізацыі-лабілізацыі электронна-узбуджаных шмататамных малекул, зарэгістраваную як навуковае адкрыццё.

Выявіў тэрмічна актываваную і ініцыяваную лазерным выпраменьваннем запаволеную флюарасцэнцыю, люмінесцэнцыю пры электрычным узбуджэнні, палярызацыю люмінесцэнцыі і вымушанага выпраменьвання, а таксама генерацыю выпраменьвання складана-малекулярных пароў.

Былі прапанаваны квантавыя генератары з селектыўнымі стратамі, лазеры на складаных малекулах у газавай фазе — лазер на парах арганічных злучэнняў[3].

З дапамогаю піка- і фемтасекундавых лазерных імпульсаў даследаваў звышхуткія рэлаксацыйныя працэсы і структурныя перабудовы ў арганічных малекулах; пры ахаладжэнні малекул у звышгукавых струменях атрымаў тонкаструктурныя спектры вольных малекул і комплексаў.

Аўтар больш 270 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій.

Узнагароды

Доктар фізіка-матэматычных навук (1965), прафесар (1967).

Герой Сацыялістычнай працы (1978), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1994).

Дзяржаўная прэмія СССР 1973 года за даследаванні рассеянне выпраменьвання дысперснымі сістэмамі і стварэнне новае класы аптычных фільтраў для шырокай вобласці інфрачырвонага спектру[3]. Ленінская прэмія 1980 года за стварэнне новага навуковага напрамку — спектраскапія вольных складаных малекул. Дзяржаўная прэмія Беларусі 1998 года (у сааўтарстве) за цыкл прац «Дынаміка аварачальнага руху электронна-узбуджаных шмататамных малекул у газавым асяроддзі».

Замежны член Чэхаславацкай акадэміі навук (1977), Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (1981), член Расійскай акадэміі навук (1991), сапраўдны член Еўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і славеснасці (1991), ганаровы доктар прыродазнаўчых навук Енскага ўніверсітэта імя Ф. Шылера (1983).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1971, 1975, 1978, 1983), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), Айчыннай вайны I (1945) і II (1985) ступеняў, Чырвонай Зоркі (1944, 1945), Дружбы (2001), Францыска Скарыны (2003), медалямі.

Навуковыя ўзнагароды: Медаль Мікалая Каперніка Польскай АН (1973), залаты медаль «За заслугі перад навукай і чалавецтвам» Чэхаславацкай АН (1983), залаты медаль Славацкай АН «За выключныя заслугі перад навукай» (1983), эалаты медаль НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі».

Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення Расійскай АН імя акадэміка В. А. Капцюга (2001).

Ганаровы грамадзянін Мінска.

Зноскі

  1. Борисевич Николай Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Вайтовіч, Аляксандр. Пра газавыя лазеры (нявызн.). Блёг Аляксандра Вайтовіча ў LiveJournal (13 студзеня 2007). Праверана 24 верасня 2010.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Борисевич Николай Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 73. — 737 с.
  4. 1 2 Мікалай Аляксандравіч Барысевіч (нявызн.). Неафіцыйная старонка гораду Беразіно. — М. Барысевіч, прэзідэнт Акадэміі навук Беларускай ССР, акадэмік АН БССР. Газета «Сцяг Леніна» за 21 красавіка 1970 года. Праверана 24 верасня 2010.
  5. Памёр былы старшыня Акадэміі навук Мікалай Барысевіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (46):
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Катэгорыя·Правадзейныя члены РАН
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты НАНБ
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Мінска
Катэгорыя·Фізікі Расіі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без назвы артыкула
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Прэзідэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Памерлі 25 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі