wd wp Пошук:

Мікалай Іосіфавіч Патаповіч

Мікалай Іосіфавіч Патаповіч (26 снежня 1922, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць12 мая 1985, Смалявічы) — разведчык 435-й асобнай разведвальнай роты 362-й стралковай дывізіі, сяржант. Поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 снежня 1922 года ў вёсцы Старына Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў пачатковую школу. Працаваў у калгасе шафёрам.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны — у партызанскай брыгадзе «За Савецкую Беларусь», быў партызанам дыверсійнай групы.

У Чырвонай Арміі і ў баях Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 года на 2-м, 3-м і 1-м Беларускіх франтах. Быў двойчы паранены ў баях.

Разведчык 435-й асобнай разведвальнай роты чырвонаармеец Мікалай Патаповіч 29 ліпеня 1944 года з групай байцоў пранік у размяшчэнне непрыяцеля каля горада Марыямполе і захапіў цягач з боепрыпасамі, ліквідаваўшы суправаджаўшую яго прыслугу. У баях захапіў 75-міліметровую гармату з запасам снарадаў і даставіў яе ў размяшчэнне часткі.

Загадам па 362-й стралковай дывізіі ад 30 верасня 1944 года № 0104 за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Патаповіч Мікалай Іосіфавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

Камандзір разведвальнага аддзялення 435-й асобнай разведвальнай роты, малодшы сяржант Мікалай Патаповіч з байцамі даручанага яму падраздзялення 6 лютага 1945 года пры выкананні баявога задання ў тыле праціўніка пад населеным пунктам Цыльтендорф, размешчаным у шаснаццаці кіламетрах на поўдзень ад германскага горада Франкфурт-на-Одэры, уступіў у вымушаны бой з перавышаючымі сіламі праціўнікаў. У гэтай сутычцы разведчыкі знішчылі семярых салдат і афіцэра, шасцярых ўзялі ў палон.

Загадам па 33-й арміі ад 4 сакавіка 1945 года № 055 за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях малодшы сяржант Патаповіч Мікалай Іосіфавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

16 красавіка 1945 года ў складзе разведвальнага ўзвода камандзір разведвальнага аддзялення 435-й асобнай разведвальнай роты сяржант Патаповіч пранік у размяшчэнне непрыяцеля ў раёне вёскі Візэпаў, размешчанай на поўнач ад германскага горада Фюрстэнберг. Выкарыстоўваючы трафейны фаустпатрон, савецкі выведнік падавіў кулямётную кропку, знішчыў з аўтамата да дзясятка праціўнікаў, захапіў варожы мінамёт з боепрыпасамі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі сяржант Патаповіч Мікалай Іосіфавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

У 1945 годзе старшына Патаповіч М. І. дэмабілізаваны. Жыў і працаваў у сталіцы Беларусі горадзе Мінску на маторным заводзе, а таксама працаваў вадзіцелем у раённым цэнтры Смалявічы Мінскай вобласці. Памёр 12 мая 1985 года.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Мікалай Іосіфавіч Патаповіч на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Николай Иосифович Потапович на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў Смалявічах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
Катэгорыя·Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 12 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»