wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Шмаргун

Мікалай Іванавіч Шмаргун(13 студзеня 191330 студзеня 1944) — чырвонаармеец, камандзір разліку супрацьтанкавай стрэльбы, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся Мікалай Іванавіч Шмаргун у вёсцы Рубцэва Лыманскага раёна Данецкай вобласці 13 студзеня 1913 года. У сям’і было пяцёра дзяцей, чатыры дачкі — Галя, Маруся, Люба і Фрося, адзін сын — Мікалай.

Да вайны Мікалай Іванавіч працаваў у міліцыі на чыгуначнай станцыі горада Рубежнае Луганскай вобласці. Тут ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Таццянай Уладзіміраўнай, тады яшчэ маладой дзяўчынай, якая пасля заканчэння Сталінскай школы прадаўцоў горада Данецка была накіравана на працу ў Рубежнае. Праз тыдзень пасля іх знаёмства яны пажаніліся. Праз год нарадзіўся сын — Анатоль, за якім дапамагала даглядаць яе сястра, Марыя Уладзіміраўна, пакуль маладыя бацькі былі на працы. На другі дзень пасля пачатку вайны немцы напалі на горад. Адправіўшы сям’ю ў Новапскоў, міліцыянер Мікалай Іванавіч застаўся байцом батальёна народнага апалчэння.

У ліпені 1942 года ён трапіў у Новапскоў. Але ў гэты час на пасёлак напалі немцы. Пачалася акупацыя. Пасля вызвалення Новапскова 28 студзеня 1943 года Мікалай Іванавіч быў накіраваны на фронт у дзеючую армію. Быў камандзірам разліку супрацьтанкавай стрэльбы 7-га гвардзейскага знішчальна-супрацьтанкавага дывізіёна 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса на Цэнтральным фронце.

У ноч на 27 верасня 1943 Шмаргун Мікалай Іванавіч са сваім разлікам першым пачаў пераправу праз Дняпро. Пасярод ракі бранябойшчыкі загінулі. Мікалай Іванавіч, перакінуўшы на спіну аўтамат, ўчапіўся за бервяно, якое было непадалёк, і паплыў да берага. За ім пайшлі і іншыя бранябойшчыкі, але да берага дайшлі нямногія. Адважны воін першым дабраўся да берага, закідаў гранатамі варожую траншэю, захапіў яе і з гэтай пазіцыі агнём забяспечваў фарсіраванне ракі таварышамі. За гэты подзвіг Мікалай Іванавіч указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза[1].

Памёр ад ран праз 15 дзён пасля ўказа — 30 студзеня 1944 года. Пахаваны ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці (Беларусь).

Памяць

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура

Рунов В. А. Новопсков и его окрестности. Ист-факт. 2002.

Спасылкі

Ігар Сердзюкоў. Шмаргун, Мікалай Іванавіч. Сайт «Героі краіны». Праверана 10 сакавіка 2016.

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 30 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мазыры
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Мазыры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Данецкай вобласці
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна