wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Кудраўцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кудраўцаў. Мікалай Іванавіч Кудраўцаў (1827[1] — 1874) — грамадзянскі інжынер[1], архітэктар.

Біяграфія

Адукацыя

Нарадзіўся ў 1827 годзе. Паступіў у 1842 годзе ў Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, якое скончыў у 1851 годзе з чынам калежскага рэгістратара[1].

Прафесійная дзейнасць

Быў прызначаны на службу архітэктарскім памочнікам у пензенскую будаўнічую і дарожную камісію, а праз чатыры гады быў пераведзены ў Архангельскую губерню[1]. У 1865 годзе, за пераўтварэннем камісій, пакінуты па-за штатам і прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэта(руск.) бел.[1].

З 25 студзеня 1865 года быў малодшым архітэктарам віцебскага губернскага праўлення[2].

У 1868 годзе М. Кудраўцаў атрымаў месца малодшага архітэктара будаўнічага аддзялення вяцкага, а ў 1871 годзе — архангельскага губернскага праўлення[1]. У 1872 годзе ён зноў прылічыўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэта і праз год прызначаны малодшым інжынерам пскоўскага губернскага праўлення[1].

У 1874 годзе выйшаў у адстаўку, а ў жніўні таго ж года памёр[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 172 (руск.)
  2. Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1827 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Памерлі ў 1874 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі