wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Жучко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жучко. Мікалай Іванавіч Жучко (нар. 27 ліпеня 1941, в. Масцілавічы, Клецкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

У 19591960 гадах працаваў стропальшчыкам інструментальнага завода[ru] у Новасібірску. У 19601963 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 19631965 гадах маляр Новасібірскага інструментальнага завода; у 19651972 гадах мастак-афарміцель завода ЖБВ; старэйшы тэхнік, у 19721973 гадах інжынер праектнага інстытута «Сібакадэмпраект» у Новасібірску[1].

Скончыў у 1973 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут В. У. Куйбышава; спецыяльны факультэт перападрыхтоўкі кадраў «Архітэктура і горадабудаўніцтва» пры Маскоўскім архітэктурным інстытуце[1].

У 19731975 гадах старэйшы архітэктар Гродзенскага філіяла інстытута «Белдзяржпраект»; у 19751976 гадах кіраўнік групы архітэктараў інстытута «Гроднаграмадзянпраект»; галоўны архітэктар праектаў АПМ-2 інстытута «Гроднаграмадзянпраект»; у 19851997 гадах кіраўнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 2, № 1; з 1997 года галоўны спецыяліст па архітэктуры тэхнічнага аддзела УП «Інстытут Гроднаграмадзянпраект»[1].

Член Саюза архітэктараў БССР з 1978 года[1]. Пражывае ў Гродне[2].

Творчасць

Пабудаваныя па яго праектах жылыя дома і грамадскія будынкі фарміруюць горадабудаўнічае асяроддзе вуліц і жылых мікрараёнаў абласнога і раённых цэнтраў Гродзенскай вобласці[1].

Вытворчы будынак АСК сельскай гаспадаркі

Асноўныя работы ў Гродне: шматпавярховыя жылыя дамы з убудаванымі грамадскімі памяшканнямі і крамамі «Мелодыя», «1000 дробязяў» па вул. М. Горкага (19791982), забудова вуліц Дзяржынскага, Брыкеля, бульвара Ленінскага Камсамола, фізкультурна-аздараўленчы комплекс па праспекце Касманаўтаў, дзіцячы садок па вул. Прохаравай[2], комплексу 9-12 павярховага інтэрната з актавай залай на 600 месцаў і спартзалай 18x36 м і іншымі ўбудаванымі памяшканнямі на рагу вуліцы Урублеўскага і бульвара Ленінскага Камсамола (усе 1980), вытворчы будынак АСК сельскай гаспадаркі па вул. Віленскай (1981)[2], добраўпарадкаванне ўчастку драмтэатра (1983)[2], лёгкаатлетычны манеж, мікрараён Дзевятоўка-2 (абодва 1986)[2], камерцыйнага банка па вул. Міцкевіча (сааўтары Н. Чуйко, А. Тараненка), універсальнай залы з лядовай арэнай[ru] на 4000 месцаў і спартзалай па вуліцы Горкага (1999, сааўтары У. Еўдакімаў, А. Пархута, А. Тараненка); касцёлаў у мікрараёне «Паўднёвы» і жылым раёне «Дзевятоўка»[1]; рэканструкцыя цэнтральнага парку імя Жылібера (сааўтары А. Тараненка, К. Ладынцаў, Г. Шчамялёва)[3] і інш.

Пры яго ўдзеле і непасрэднай кіраўніцтве распрацоўваліся праект забудовы, магістральныя сеткі і вуліцы мікрараёна № 1 і мікрараёна № 2 у г. Астравец, а таксама жылыя і грамадскія будынкі горада энергетыкаў Астравецкай АЭС; праводзілася рэканструкцыя будынка Гродзенскай абласной філармоніі па вул. Гарнавых, 17 у Гродне[1].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2017)[4], Ганаровай граматай Гродзенскага Савета дэпутатаў (2003), лістом падзякі старшыні Гродзенскага аблвыканкама (2009), нагрудным знакам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі «Ганаровы будаўнік» (2010), Ганаровымі граматамі УП «Інстытут Гроднаграмадзянпраект»[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Жучко Николай Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  2. 1 2 3 4 5 Жучко Николай Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  3. Ю. Ю. Захарына. Мастацкі вобраз грамадскіх будынкаў Беларусі другой паловы 1990-х — 2000-х гадоў(недаступная спасылка)
  4. Дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаны прадстаўнікі Гродзеншчыны

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клецкім раёне
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Астраўца
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта