wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Абрамчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абрамчук.

Мікалай Іванавіч Абрамчук (7 (20) лістапада 1912 — 1 лютага 1974) удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (капітан, камандзір эскадрыллі 894-га знішчальнага авіяцыйнага палка 101-ай знішчальнай авіяцыйнай дывізіі СПА СССР), Герой Савецкага Саюза (1943), падпалкоўнік (1954)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 20 лістапада 1912 года ў с. Раманаўка Гродзенскай губерні (цяпер — Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці) у сям’і селяніна. Рускі. Член КПСС з 1938 года. Працаваў кацельшчыкам Астраханскага суднарамонтнага завода. У 1926 годзе скончыў школу ФЗУ. Вучыўся на рабфаку Інстытута інжынераў воднага транспарту. У Савецкай Арміі з 1932 года. У 1936 годзе скончыў Энгельсскую ваенную авіяцыйную школу.

На фронце з чэрвеня 1941 года. Камандзір эскадрыллі 894-га знішчальнага авіяцыйнага палка (101-я знішчальная авіяцыйная дывізія СПА тэрыторыі краіны) капітан Абрамчук да чэрвеня 1943 года здзейсніў 239 паспяховых баявых вылетаў, асабіста збіў 11 самалётаў суперніка. Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 1239) М. І. Абрамчуку прысвоена 9 кастрычніка 1943 года.

Пасля вайны М. І. Абрамчук служыў у рэактыўнай авіяцыі. З 1954 года падпалкоўнік Абрамчук — у запасе. Жыў у г. Кіеў. Памёр 1 лютага 1974 года. Пахаваны ў Кіеве.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Зноскі

  1. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

Спасылкі

Мікалай Іванавіч Абрамчук на сайце «Героі краіны»(Праверана 19 студзеня 2012)

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Лук’янаўскіх ваенных могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лётчыкі СССР