wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Ігнатовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ігнатовіч.

Мікала́й Іва́навіч Ігнато́віч (17 мая 1940, в. Адахаўшчына, Навамышскі раён, Баранавіцкая вобласць, БССР — 5 снежня 1992[1], Мінск) — першы Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (1991—1992), дзяржаўны саветнік юстыцыі 2-га класа[2].

Біяграфія

Нарадзіўся 17 мая 1940 года ў в. Адахаўшчына Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта працаваў адвакатам Бешанковіцкай юрыдычнай кансультацыі Віцебскай вобласці.

З 1970 года займаў розныя пасады ў органах пракуратуры Мінскай вобласці.

З 1976 года — следчы па асабліва важных справах пры пракуроры Беларускай ССР. Расследаваў шэраг складаных крымінальных спраў, у тым ліку аб гібелі Першага сакратара ЦК КПБ П. М. Машэрава. З яго дапамогай абвінавачаны савецкі серыйны забойца Генадзь Міхасевіч, які арудаваў на працягу многіх гадоў у Віцебскай вобласці і які здзейсніў 36 забойстваў жанчын.

У 1989 годзе абіраўся народным дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, узначальваў у ім Камісію па пытаннях прывілеяў і льгот.

15 лістапада 1991 года быў абраны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.[3]

Памёр 5 снежня 1992 года ад раку страўніка[4]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Зноскі

  1. Будзьма беларусамі. Каляндар. 5 снежня
  2. http://prokuratura.gov.by/main.aspx?guid=10943 Архівавана 2 красавіка 2015. // Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь(руск.)
  3. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 1991 года № 1178-XII «Аб абранні Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь»(руск.)
  4. Смерти(руск.)
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ад раку страўніка
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР
Катэгорыя·Генеральныя пракуроры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі 5 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы