wd wp Пошук:

Міжнародны маладзёжны кангрэс эсперанта

Міжнародны маладзёжны кангрэс эсперанта, 2015

Міжнаро́дны маладзё́жны кангрэ́с эспера́нта (Internacia Junulara Kongreso de Esperanto, IJK) - афіцыйнае штогадовае мерапрыемства Сусветнай маладзёжнай арганізацыі эсперантыстаў (TEJO); за рэдкімі выключэннямі такія кангрэсы з’яўляюцца буйнейшымі моладзевымі эсперанта-сустрэчамі года. Звычайна на кангрэс збіраецца некалькі соцен удзельнікаў, але ў 1987 годзе падчас IJK у Кракаве прысутнічала 1034 удзельнікаў, што застаецца рэкордам. Месца правядзення чарговага кангрэса вызначае праўленне TEJO (маладзёжная секцыя Сусветнай арганізацыі эсперанта на падставе прапаноў мясцовых маладзёжных арганізацый. Звычайна IJK адбываецца паблізу ад Сусветнага кангрэса эсперанта і ўзгадняецца з ім па датах, каб было магчыма пры жаданні наведаць абедзьве сустрэчы.

Гісторыя

Першы маладзёжны кангрэс эсперанта быў арганізаваны ў невялікім нідэрландскім населеным пункце Groet, у ім прыняло ўдзел каля 200 эсперантыстаў. Да пачатка другой сусветнай вайны быў арганізаваны яшчэ адзін кангрэс (тады яны мелі назву “Міжнародныя маладзёжныя сустрэчы” - Internacia Junulara Kunveno) - у 1939 годзе ў бельгійскім горадзе Tervuren. Трэці кангрэс быў праведзены толькі ў 1947 годзе; з таго часу кангрэсы праводзяцца штогод. Нягледзячы на тое, што кангрэсы звычайна праводзяцца ў Еўропе (паколькі большасць эсперантыстаў жыве менавіта ў Еўропе), яны некалькі разоў адбываліся і за яе межамі. Напрыклад, у 1965 годзе кангрэс быў арганізаваны ў Японіі, у 1981 годзе ў Мексіке, у 1986 - у Ізраіле, у 1990 - на Кубе, у 1992 - у Канадзе, у 1994 - у Карэе, у 2000 годзе - у Ганконгу, у 2002 - у Бразіліі, у 2007 - у В’етнаме, у 2010 - зноў на Кубе. Ніколі маладзёжны кангрэс не праводзіўся ў Аўстраліі і на Афрыканскім кантыненце, зрэшты, там не было і Сусветнага кангрэса эсперанта.

Праграма

Праграма кангрэса звычайна традыцыйная. Кожны кангрэс мае “асноўную” тэму (звычайна звязаную з пытаннямі міжкультурнага дыялога, дэмакратыі, аховы малых моў і культур), якую арганізатары і ўдзельнікі імкнуцца раскрыць пры дапамозе шматлікіх тэматычных абмеркаванняў і даклаладаў; часта адбываюцца і тэмы не звязаныя з тэмай кангрэса. Акрамя гэтага падчас кангрэсаў адбываюцца разнастайныя конкурсы, гульні і культурная праграма. Апошняя утрымлівае як элементы эсперанта-культуры (звычайна - канцэрты вядомых эсперанта-груп і выканаўцаў), так і нацыянальныя элементы з мэтаў пазнаёміць удзельнікаў кангрэса з рэгіёнам, дзе адбываецца кангрэс. Традыцыйна адбываецца так званы “міжнародны вечар”, праграму якога складаюць самі ўдзельнікі кангрэса, звычайна прыводзячы нешта спецыфічнае для сваёй культуры ці краіны. Адна з дзён кангрэснага тыдня вылучаецца для экскурсій. Ноччу арганізуецца забаўляльная праграма (дыскатэкі, бар і г. д.). Акрамя гэтага падчас кангрэсаў адбываюцца семінары па вывучэнню эсперанта і/ці методыке яго выкладання. Таксама адбываюцца адкрытыя паседжанні камітэта Сусветнай маладзёжнай арганізацыі эсперантыстаў (TEJO). Адбываюцца выпадкі, калі падчас кангрэсаў адбываецца вострая палеміка паміж эсперантыстамі паводле пытанняў развіцця эсперанта-руха, што можа прывесці да з’яўлення новых плыняў у эсперантыстскім асяроддзі. Самы вядомы падобны выпадак адбыўся ў 1980 годзе ў фінскім горадзе Раўма, калі ініцыятыўная група прыняла маніфест руха за новы ідэйны падыход да каштоўнасцей і значэнню эсперанта; гэты рух атрымаў у эсперанта-асяроддзі назву раўмізм і характэрызуецца вельмі неаднасэнсоўнымі адносінамі з боку эсперантыстаў.

Сімволіка

Кожны сучасны Міжнародны маладзёжны кангрэс мае сваю ўласную эмблему. Агульнага сімвала для ўсіх кангрэсаў не існуе, але гэтую функцыю ў пэўнай ступені выконвае “сцяг кангрэса” - вялікі эсперанта-сцяг з штогадова фіксуемымі да яго эмблемамі адбыўшыхся кангрэсаў. Гэты сцяг звычайна знаходзіцца ў памяшканні, дзе адбываюцца мерапрыемствы, абавязковыя для ўсіх удзельнікаў, а ў канцы кангрэса урачыста перадаецца прадстаўнікам арганізацыйнага камітэта наступнага кангрэса.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Эсперанта-сустрэчы
Катэгорыя·Эсперанта