wd wp Пошук:

Раўмізм

Раўмі́зм (эспер.: Raŭmismo, ад назвы фінскага горада Раўма) — ідэалогія, якая крытыкуе мэты традыцыйнага эсперанта-руху і вызначае эсперантыстаў як «самастойна выбраную дыяспарную моўную меншасць». Раўмізм прымяняе да мовы новыя лінгвістычныя прынцыпы, у адпаведнасці з якімі эсперанта з’яўляецца не толькі сродкам зносін, але і сродкам ідэнтыфікацыі яго носьбітаў.

Маніфест Раўмы

Раўмізм заснаваны на маніфесце Раўмы 1980 года прынятага падчас ХХХІ міжнароднага моладзевага кангрэса эсперанта ў адайменным фінскім горадзе. Маніфест складаецца з пяці раздзелаў:

  1. Крызіс ідэнтычнасці: канстатацыя неабходнасці матываваць належнасць да эсперанта чым-небудзь канкрэтным
  2. Крытыка старых мэт: ідэі надання афіцыйнага статуса эсперанта і ідэі супрацьпастаўлення англійскай мове.
  3. Нашы мэты: Асноўная мэта — распаўсюджваць эсперанта, паступова рэалізуючы яго пазітыўныя каштоўнасці:
  1. Кангрэсы як шлях да роста: павелічэнне колькасці эсперанта-сустрэч і ўзмацненне ўжывання эсперанта ў якасці працоўнай мовы падчас спецыяльных міжнародных канферэнцый.
  2. Заключэнне аб веры ў новую будучыню эсперанта.

Esperanta Civito

У жніўні 1998 года была заснавана арганізацыя Esperanta Civito (літаральна Эсперантысцкі Поліс), якая вызначае сабе як «паслядоўны рэалізатар раўмізма». Esperanta Civito імкнецца быць суб’ектам міжнароднага права, маючы некаторыя адзнакі дзяржаўнасці, такія як канстытуцыя, партыі, парламент.

Крытыка

Раўмізм, таксама як і Esperanta Civito, афіцыйна не прызнаецца большасцю эсперантыстаў.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гісторыя эсперанта
Катэгорыя·Культура эсперанта