wd wp Пошук:

Міжнародная федэрацыя баскетбола

Міжнародная федэрацыя баскетбола (фр.: Fédération Internationale de Basketball, скар. FIBA, у беларускай транслітарацыі ФІБА) — арганізацыя, што аб’ядноўвае ўсе нацыянальныя баскетбольныя федэрацыі, якая вызначае асноўныя кірункі развіцця сусветнага баскетбола. Пад эгідай ФІБА праводзіцца чэмпіянат свету па баскетболе і іншыя міжнародныя спаборніцтвы. Штаб-кватэра ФІБА знаходзіцца ў швейцарскай Жэневе.

Першапачаткова абрэвіятура расшыфроўвалася як Міжнародная фдэрацыя аматарскага баскетбола (фр.: Fédération Internationale de Basketball Amateur). У 1989 г. слова Amateur было прыбрана (у сувязі з афіцыйным допускам прафесійных баскетбалістаў да міжнародных спаборніцтваў), але скарачаць назву не сталі.

Гісторыя

Арганізацыя была ўтворана 18 чэрвеня 1932 года на першай міжнароднай канферэнцыі нацыянальных баскетбольных асацыяцый, якая адбылася ў Жэневе, Швейцарыя. Нарада нацыянальных баскетбольных камітэтаў прыняла пастанову аб стварэнні Міжнароднай федэрацыі баскетбольных асацыяцый (FIBA), ля вытокаў стварэння ФІБА стаялі нацыянальныя баскетбольныя камітэты васьмі краін: Аргенціна, Грэцыя, Італія, Латвія, Партугалія, Румынія, Чэхаславакія і Швейцарыя. У 1989 годзе на кангрэсе ФІБА ў нямецкім горадзе Мюнхен была прынятая гістарычная пастанова аб удзеле прафесійных баскетбалістаў ва ўсіх спаборніцтвах пад эгідай ФІБА, у тым ліку Алімпійскіх гульнях.

Спаборніцтвы пад эгідай ФІБА

З 1950 году пачаў праводзіцца чэмпіянат свету па баскетболе сярод мужчын, а з 1953 года сярод жанчын. У цяперашні час абодва турніры праводзяцца незалежна адзін ад аднаго, з інтэрвалам раз у чатыры гады, на змену з Алімпійскім баскетбольным турнірам двухгадовым інтэрвалам. Акрамя гэтага пад эгідай ФІБА праводзяцца першынства свету для юніёрскіх (да 19 гадоў) і юнацкіх (да 21 года) мужчынскіх і жаночых зборных. Таксама ФІБА курыруе ўсе кантынентальныя першынствы, якія праходзяць на ўсіх пяці кантынэнтах, акрамя іх, юніёрскія (да 18 гадоў) і юнацкія (да 20 гадоў) кантынентальныя першынствы, якія праводзяцца толькі ў Афрыцы, Амерыцы і Еўропе.

З 1936 года баскетбольны турнір з’яўляецца нязменнай часткай праграмы летніх Алімпійскіх гульняў, правядзеннем турніру ў роўнай ступені займаюцца краіна-арганізатар Алімпійскіх гульняў, МАК і ФІБА.

З 1972 па 2002 год пад яго эгідай праводзіўся турнір Кубак Ранкеці. У 2003 годзе зменены на Жаночы Еўракубак (FIBA EuroCup Women).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·ФІБА
Катэгорыя·З’явіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1932 годзе
Катэгорыя·Асацыяцыя летніх Алімпійскіх міжнародных федэрацый
Катэгорыя·Міжнародныя спартыўныя рэгулюючыя органы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96