Мідыі (Mytilidae) — сямейства двухстворкавых малюскаў.
Ракавіна даўжынёй да 25 см, кліналадобна-авальная.
Вядомы з алігацэну (трыяс, каля 230 млн гадоў назад).
Вядомы 3 віды. Пашыраны ў морах умераных паясоў, пераважна на мелкаводцзі. Мідыі жывуць нават у моцна апрэсненым Балтыйскім моры. У Паўночным паўшар’і найбольш трапляецца мідыя ядомая (Mytilus edilus), якая ўтварае паселішчы — мідыевыя банкі. Прымацоўваецца да субстрату з дапамогай выдзяленняў бісусавай залозы. Кампанент абрастання падводных частак збудаванняў і суднаў.
Фільтратары: праз мантыйную поласць за суткі праходзіць да 70 л вады, неабходнай для дыхання і паступлення корму (пераважна планктон, дэтрыт).
Раздзельнаполыя, развіццё з ператварэннем.
Аб’ект промыслу і развядзення.
Мідыямі кормяцца птушкі, скаты, камбала і траска, у Чорным моры — асятровыя рыбы, у паўночных морах — марскія зоркі.