wd wp Пошук:

Мігел Велозу

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Міге́л Луі́ш Пі́нту Вело́зу (парт.: Miguel Luís Pinto Veloso; нар. 11 мая 1986, Каімбра, Партугалія) — партугальскі футбаліст, апорны паўабаронца італьянскага клуба «Элас Верона» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Кар’ера

«Спортынг»

Велозу паспрабаваў пачаць сваю футбольную кар’еру ў «Бенфіцы», дзе яго бацька Антоніа Велозу быў капітанам і гуляў на пазіцыі абаронцы на працягу многіх гадоў, але не быў прыняты ў каманду з-за залішняй вагі. Пазней ён быў прыняты ў склад галоўных супернікаў «Бенфікі» — «Спортынг», дзе гуляў на працягу пяці гадоў, і ў сезоне 2004/05 яго ўзялі ў галоўную каманду. Сваю футбольную кар’еру Велозу пачынаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

Для атрымання вопыту і навыкаў у 2005 годзе Мігел быў адпраўлены ў арэнду ў «Алівайш і Маскавіды». У выніку добрай гульні, паказанай у клубе другога дывізіёна, Велозу вярнуўся назад у «Спортынг». Дэбют Велозу за «Спортынг» адбыўся ў матчы Лізе чэмпіёнаў супраць «Інтэра». «Спортынг» перамог з лікам 1:0, а Мігел быў прызнаны найлепшым іграком матча. Велозу стаў праходзіць у асноўны склад каманды, вытрымліваючы канкурэнцыю з больш дасведчанымі ігракамі, як Тонел, Андэрсан Полга, Куштодыу, Марка Канейра.

У студзені 2007 года Велозу падоўжыў кантракт са «Спортынгам» да 2013 года.

«Джэноа» і «Дынама»

30 ліпеня 2010 года Мігел перайшоў у італьянскі клуб «Джэноа»[3].

4 ліпеня 2012 года Мігел перайшоў у склад украінскага клуба «Дынама», падпісаўшы з камандай чатырохгадовы кантракт. У ліпені 2016 года вярнуўся ў «Джэноа»[4]. Пакінуў генуэзскую каманду па заканчэнні сезона 2017/18, аднак у кастрычніку 2018 года падпісаў новы кантракт з клубам[5].

У ліпені 2019 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да клуба «Элас Верона».

Міжнародная кар’ера

Пасля добрага выступу Велозу на чэмпіянаце Еўропы сярод моладзевых каманд у 2007 годзе, трэнер зборнай Партугаліі Луіс Феліпэ Скалары выклікаў Мігела ў асноўную каманду. Дэбют Велозу за зборную Партугаліі адбыўся 13 кастрычніка 2007 года ў матчы супраць зборнай Азербайджана.

Першы гол за нацыянальную каманду Мігел забіў 14 кастрычніка 2008 года ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 2010 года супраць зборнай Мальты.

Дасягненні

Партугалія Спортынг

Украіна Дынама Кіеў

Зноскі

  1. Miguel Veloso // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. MIGUEL VELOSO luis pinto // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Мигел Велозу официально перешёл в «Джэноа» Архівавана 2 жніўня 2010.. championat.ru
  4. Велозу продолжит карьеру в «Дженоа». by.tribuna.com
  5. «Дженоа» вновь подписал контракт с Мигелом Велозу. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ігракі ФК Спортынг Лісабон
Катэгорыя·Ігракі ФК Алівайш і Маскавіды
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Партугаліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каімбры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Джэноа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі футбалістаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Кіеў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Элас Верона
Катэгорыя·Ігракі зборнай Партугаліі па футболе