wd wp Пошук:

Мясныя мухі

Мясныя мухі, Падлавыя мухі, Каліфарыды (Calliphoridae) — сямейства двухкрылых насякомых надсямейства Oestroidea. Уключае, паводле адных меркаванняў, 2[1], паводле іншых — большую колькасць падсямействаў.

Распаўсюджанне

Сямейства насяляе Палеарктыку, Неарктыку, Малайзію, Японію і Аўстралазію.

Апісанне

Прадстаўнікі сямейства маюць даўжыню цела да 13 мм, густа пакрытыя валасінкамі і шчацінкамі, афарбаваныя ў сіні або зялёны колер з металічным бляскам.

Ніжняя частка галавы чырванаватая, грудзі чорныя, брушка з бялёсым налётам. Гэтыя мухі не харчуюцца крывёй. Для адкладкі яек самкі залятаюць у месцы забою, продажу мяса, рыбы, малочных прадуктаў, на скатамагільнікі, неўпарадкаваныя прыбіральні. Тэрмін развіцця гэтых мух ад яйка да стадыі палавой спеласці 1-1,5 мес.

Значэнне

Ветэрынарнае значэнне маюць наступныя прадстаўнікі сямейства Calliphoridae: Calliphora uralensis, Calliphora vicina, Protophormia terraenovae і віды роду Lucilia — Lucilia illustris i Lucilia sericata. Барацьбу з мяснымі мухамі праводзяць, ужываючы прафілактычныя меры: закрываюць сеткаю дзвярэй і вокнаў на прадпрыемствах харчовай прамысловасці, кірмашах; своечасова і правільна ўтылізуюць трупы, падтрымліваюць належны санітарны стан ў прыбіральнях і смеццязборніках, а пры неабходнасці праводзяць дэларвацыю.

Роды

Сямейства налічвае каля 900 відаў у 23 родах:

Зноскі

  1. Calliphoridae(англ.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мясныя мухі