wd wp Пошук:

Oestroidea

Oestroidea — надсямейства інфраатраду Muscomorpha з падатраду караткавусых (Brachycera) двукрылых. Больш за 12000 відаў, уключаючы сямействы Oestridae, Calliphoridae і мясных мух. Сустракаюцца сусветна. Мерон з вертыкальным шэрагам шчацінак. Латэратэргіты з валасінкамі. Жылка A1 пярэдняга крыла не датыкаецца да яго краю. Надсямейства Oestroidea дзеліцца на дзве монафілетычныя падгрупы: больш генералізаваную (Calliphoridae, Mystacinobiidae, Sarcophagidae) і больш спецыялізаваную (Rhinophoridae, Tachinidae, Oestridae).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Караткавусыя двухкрылыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL