wd wp Пошук:

Мядзесна

Мядзе́сна — возера ў Беларусі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка (працякае праз возера).

Плошча возера складае 1,47 км², даўжыня 3,3, найбольшая шырыня 1,1 км. Найбольшая глыбіня 4,4 м, сярэдняя — 2,8 м. Плошча вадазбору 351 км². Вадазбор складзены з пяскоў і супескаў.
Катлавіна Мядзесна лопасцевай формы, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны стромкія і пясчаныя вышынёй да 10 метраў. Берагавая лінія звілістая, даўжынёй 9,86 км. Берагі вышынёй 0,1—0,2 м, пясчаныя. Зона мелкаводдзя вузкая і пясчанае. Дно плоскае і выслана гліністым ілам, у паўднёвых і паўднёва-заходніх залівахсапрапелямі. Зарастае да глыбіні ў 3 метры. Прыбярэжная надводная расліннасць займае паласу да 20 метраў.

Возера Мядзесна эўтрофнае, праточнае. Праз возера працякае рака Аўсянка (прыток Усвячы) і злучае яго з возерам Цёста, упадаюць рэкі Мыльна (на ўсходзе) і Кудзінка (на поўдні, злучае з возерам Вывежак і праз ручаі з азёрамі Верхні Вывежак, Мелкае Струнава).
На возеры востраў плошчай 0,01 км². Колернасць вады 60—70 °.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, язь, лінь і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці