wd wp Пошук:

Мэцью Мак-Грат

Мэцью Джон «Мэт» Мак-Грат (англ.: Matthew John “Matt” McGrath; 18 снежня 1877, Ніна, Ірландыя — 29 студзеня 1941, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі лёгкаатлет ірландскага паходжання, чэмпіён і сярэбраны прызёр летніх Алімпійскіх гульняў.

Мэт Мак-Грат нарадзіўся 18 снежня 1878 года ў Ірландыі і пазней іміграваў у ЗША. Усталяваўшы неафіцыйны рэкорд свету ў кіданні молата ў 1907 годзе, ён удзельнічаў на наступны год у Алімпіядзе ў Лондане і заняў у гэтай дысцыпліне другое месца, прайграўшы трохкратнаму чэмпіёну Джону Флэнэгену. Таксама ён спаборнічаў у перацягванні ліны, але яго каманда прайграла ўжо ў чвэрцьфінале.

На наступных Гульнях 1912 года ў Стакгольме Мак-Грат стаў чэмпіёнам, усталяваўшы пры гэтым новы алімпійскі рэкорд, які трымаўся 24 гады. На сваёй апошняй Алімпіядзе ў Парыжы 46-гадовы Мак-Грат зноў заняў другое месца. Акрамя дасягненняў на Гульнях, ён таксама шматразовы чэмпіён ЗША.

Пасля завяршэння сваёй спартыўнай кар’еры Мак-Грат стаў паліцэйскім. Ён памёр 29 студзеня 1941 года і быў уключаны ў Амерыканскую лёгкаатлетычную залу славы ў 2006 годзе.

Зноскі

  1. http://www.sports-reference.com/olympics/athletes/mc/matt-mcgrath-1.html
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кідальнікі молата ЗША
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манстэры
Катэгорыя·Памерлі 29 студзеня
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1908 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1920 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Перацягвальнікі ліны на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 года
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з Ірландыі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта