wd wp Пошук:

Мэцью Джылкс

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джылкс. Мэцью Джылкс (англ.: Matthew Gilks; нар. 4 чэрвеня 1982, Рочдэйл, Англія) — былы шатландскі футбаліст, брамнік.

Кар’ера

Клубная

Першай камандай Мэцью быў клуб з ягонага роднага горада «Рочдэйл», дзе ён правёў сем сезонаў. Пасля гэтага кар’ера працягнулася ў «Норвіч Сіці», але там Джылкс уладкаваўся толькі на лаўцы рэзервы. У «Блэкпуле» знаходзіцца з 2008 года, за гэты клуб Джылкс дэбютаваў 12 жніўня 2008 года ў матчы на Кубак футбольнае лігі, дзе ягоная каманда атрымала паражэнне з лікам 2:0 ад клуба «Маклесфілд Таўн»[3]. Разам з клубам браў удзел у матчах Прэм’ер-лігі сезона 2010—2011 гадоў. Нягледзячы на вылет «Блэкпула» з найвышэйшага англійскага дывізіёна па выніках сезона, Джылкс падпісаў новы двухгадовы кантракт з клубам у ліпені 2011 года[4].

У ліпені 2014 года Джылкс падпісаў 2-гадовы кантракт з клубам «Бернлі», які выйшаў у Прэм’ер-Лігу[5].

Міжнародная

Нягледзячы на тое, што Мэцью нарадзіўся ў Англіі, у жніўні 2010 года ён быў вызваны ў нацыянальную зборную Шатландыі. Гэтае стала магчымым дзякуючы таму, што ягоная бабуля з’яўлялася шатландкай. 15 жніўня 2012 года Джылкс дэбютаваў у складзе зборнай Шатландыі, правёўшы тайм у таварыскім матчы супраць зборнай Аўстраліі[6].

Зноскі

  1. Matt Gilks // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Matthew Gilks // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Macclesfield 2–0 Blackpool. Soccerbase.
  4. Crainey, Gilks, Evatt & Eastham pen new Blackpool deals. BBC Sport
  5. Burnley snap up former Blackpool keeper Gilks. Burnley Express.
  6. BBC Sport - Scotland 3-1 Australia. BBC Online.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Уіган Атлетык
Катэгорыя·Ігракі ФК Блэкпул
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рочдэйл
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Манчэстэры
Катэгорыя·Ігракі ФК Скантарп Юнайтэд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Шатландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 чэрвеня
Катэгорыя·Футбалісты зборнай Шатландыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Болтан Уондэрэрс
Катэгорыя·Ігракі ФК Шрусберы Таўн
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Лінкальн Сіці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Флітвуд Таўн
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта