Мэры Касат (англ.: Mary Cassatt) (22 мая 1844 — 14 чэрвеня 1926) — знакамітая амерыканская мастачка і графік, якая пісала ў стылі імпрэсіянізм. Яна пражыла большую частку свайго жыцця ў Францыі, была дружная з Эдгарам Дэга. Матывам для яе палотнаў паслужылі вобразы сацыяльнага і асабістага жыцця жанчын, з асаблівым ухілам на цесную повязь маці і дзяцей.