Мэнскі раён[1] (укр.: Менський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Чарнігаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Мэна[1] (укр.: Мена).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 36946 чалавек, плошча — 1376 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 2 пасялковых і 23 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 4 пасёлкі сельскага тыпу і 49 сёлаў.