wd wp Пошук:

Мэй Брыт

Мэй Брыт (шведск.: Maybritt Wilkens; нар. 22 сакавіка 1934, Лідынгё, Швецыя) — шведская актрыса, у 1950-х гадах працавала ў Італіі і пазней у ЗША[3].

Біяграфія

Мэйбрыт Вілкенс адкрылі для экрана італьянскія кінематаграфісты Карла Понці і Марыё Сальдаці ў 1951 годзе, калі яна была яшчэ падлеткам. У той час яна працавала памочнікам фатографа ў Стакгольме. Понці і Сальдаці шукалі ў Швецыі юную бландынку на галоўную ролю ў фільм «Іаланда, Дачка Чорнага карсара» (1952)[4].

Яны прыйшлі ў студыю, дзе яна працавала, для прагляду фатаграфій мадэляў і пасля сустрэчы з Мэйбрыт прапанавалі ролю ёй. Мэй Брыт, ужо пад новым сцэнічным імем, пераехала ў Рым, дзе і адбыўся яе дэбют у ролі Іаланды. У наступныя гады яна знялася ў парадка дзесяці карцінах на студыі Чынечыта, а таксама з’явілася ў эпічнай экранізацыі Талстога «Вайна і мір» 1956 года ў ролі Соні Растовай.

У канцы 1950-х гадоў Брыт перабралася ў Галівуд пасля падпісання кантракту са студыяй 20th Century Fox. Там яна знялася ў некалькіх фільмах, у тым ліку «Маладыя львы» (1958) з Марлонам Брандо і «Murder, Inc» (1960) з Пітэрам Фалькам, а таксама ў раскрытыкаваным рэмейку «Блакітны анёл» (1959), дзе спрабавала паспаборнічаць з легендарнай Марлен Дзітрых, якая выканала ролю Лолы-Лолы ў арыгінальнай карціне 1930 года[3].

Прыватнае жыцце

Мэй сустрэла цемнаскурага эстраднага артыста і спевака Сэмі Дэвіса-малодшага ў 1959 годзе. Яны сталі сустракацца і пажаніліся 13 лістапада 1960 года. Іх вяселле выклікала плёткі. Хадзілі чуткі, што браты Джон і Роберт Кенэдзі прасілі Фрэнка Сінатру пераканаць Дэвіса не жаніцца на Брыт да прэзідэнцкіх выбараў 1960 года. У той час міжрасавыя шлюбы былі забароненыя законам у 31 штаце ЗША, і сталі магчымымі на ўсёй тэрыторыі краіны толькі ў 1967 годзе, пасля прызнання Вярхоўным Судом ЗША падобных абмежаванняў неканстытуцыйнымі. Перад вяселлем Брыт перайшла ў іўдаізм, а вясельную цырымонію правёў рабін Уільям Крамер[5].

Пасля замужжа Брыт сышла з кіно. У іх з Дэвісам нарадзілася дачка Трэйсі (нар. 5 ліпеня 1961 года), і яны ўсынавілі дваіх хлопчыкаў. Пара развялася ў 1968 годзе пасля таго, як Дэвіс, як паведамляецца, закруціў раман з танцоркай Лолай Фалана. Пасля разводу Брыт зноў стала спарадычна з’яўляцца на ТБ у якасці госця, апошні раз у 1988 годзе[6].

З тых часоў яна знаходзіцца на пенсіі і ў асноўным займаецца жывапісам. У цяперашні час пражывае ў Каліфорніі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1019512431 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1019512431 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. 1 2 May Britt. IMDb.
  4. Fishgall, Gary (2010). Gonna Do Great Things: The Life of Sammy Davis Jr. Simon and Schuster. p. 141. ISBN 9781439131572.
  5. «May Britt Joins Jewish Faith», The New York Times, 18 October 1960, p. 46
  6. «May Britt — The Private Life and Times of May Britt». Glamourgirlsofthesilverscreen.com.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Актрысы Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў