wd wp Пошук:

Мыльнае дрэва

Мыльнае дрэва, квілайя мыльная (Quillaja saponaria) — вечназялёнае дрэва з сямейства Quillajaceae. Расце ў Паўднёвай Амерыцы, пераважна ў Чылі, сустракаецца ў Балівіі, Перу. Вышыня — каля 15-20 метраў. Лекавая расліна. Дрэва з тоўстай цёмнай карой, жылістым глянцавым авальнай формы вечназялёным лісцем даўжынёй 3-5 см.

Кара дрэва ўтрымлівае каля 10 % сапаніна, сыравіны, якая выкарыстоўваецца ў вытворчасці разнастайных біялагічных гігіенічных і чысцяшчых сродкаў. Расціранне адломленай галінкі дрэва мокрымі рукамі выклікае ўтварэнне мыльнай пены.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Бабовакветныя
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара