wd wp Пошук:

Муха сіняя мясная

Муха сіняя мясная (Calliphora uralensis) — двухкрылае насякомае сямейства Calliphoridae. Адносіцца да сінантропных відаў.

Арэал

Распаўсюджана ў Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы, паўночных і цэнтральных раёнах Расіі. Прадстаўнікі віду — пасялковыя паўэндафілы. Імага з’яўляюцца ў чэрвені, дасягаючы максімальнай колькасці ў жніўні-верасні. Асноўныя месцы выплода — неканалізацыйныя прыбіральні (вясковыя прыбіральні) з вільготнымі фекаліямі.

Экалогія

Дарослыя мухі харчуюцца ягадамі, садавінай, малочнымі прадуктамі, рыбай і мясам, экскрэментамі чалавека (факультатыўныя капрафагі).

Шкоднасць

Сіняя мясная муха — пераносчык кішачных інфекцый і інвазій (яец гельмінтаў)[1].

Зноскі

  1. Дербенева-Ухова В. П. Синантропные мухи // В кн.: Руководство по медицинской энтомологии. М.: Медицина, 1974, С.176-203

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мясныя мухі
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта