Муха сіняя мясная (Calliphora uralensis) — двухкрылае насякомае сямейства Calliphoridae. Адносіцца да сінантропных відаў.
Распаўсюджана ў Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы, паўночных і цэнтральных раёнах Расіі. Прадстаўнікі віду — пасялковыя паўэндафілы. Імага з’яўляюцца ў чэрвені, дасягаючы максімальнай колькасці ў жніўні-верасні. Асноўныя месцы выплода — неканалізацыйныя прыбіральні (вясковыя прыбіральні) з вільготнымі фекаліямі.
Дарослыя мухі харчуюцца ягадамі, садавінай, малочнымі прадуктамі, рыбай і мясам, экскрэментамі чалавека (факультатыўныя капрафагі).
Сіняя мясная муха — пераносчык кішачных інфекцый і інвазій (яец гельмінтаў)[1].