wd wp Пошук:

Мухашат Хусяінавіч Шаіпаў

Мухашат Хусяінавіч Шаіпаў (5 лютага 1922, с. Сінарова(чач.) бел., Лунінскі раён, Пензенская вобласць27 кастрычніка 2000) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лётчык-знішчальнік, гвардыі лейтэнант. Заслужаны трэнер БССР па парашутным спорце[1], лётчык-інструктар Мінскага аэраклуба. Устанавіў 10 сусветных рэкордаў у парашутным спорце[2].

Біяграфія

Міхаіл Шаіпаў і яго жонка Алена Красоўская

Мухашат Хусяінавіч Шаіпаў адносіўся да татарскага субэтнасу мішары(руск.) бел.. З 23 кастрычніка 1941 года ў Чырвонай Арміі[3].

Быў жанаты з Аленай Гаўрылаўнай Красоўскай, яна ў час вайны была фельчарам медыцынскай службы ў батальёне, які абслугоўваў лётныя часткі. Толькі за 1944-45 гады ёю асабіста была аказана меддапамога 1250 хворым, з якіх 85 % былі з лётных частак[4]. Дзяцей не мелі.

У 1963 годзе скончыўшы палёты ў сувязі з пагаршэннем здароўя, М. X. Шаіпаў пайшоў з аэраклуба і працаваў тэхнікам-наладчыкам у адной з лабараторый Інстытута цепла- і масаабмену Акадэміі навук БССР[2], а вечарамі, узначальваючы народную добраахвотніцкую дружыну, сачыў за парадкам на вуліцах роднага горада[1].

Памёр у горадзе Мінску і быў пахаваны на радзіме жонкі ў в. Новіны Бярэзінскага раёна.

Вялікая Айчынная вайна

М. Шаіпаў ля самалёта

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. За перыяд з кастрычніка 1943 па красавік 1944 зрабіў на самалёце Ла-5(руск.) бел. 37 баявых вылетаў, правёў 14 паветраных баёў. Знішчыў 2 аўтамашыны з грузам і да 10 салдат і афіцэраў праціўніка. Асабіста збіў 1 самалёт праціўніка ХЕ-111[5].

6 лістапада 1943 года атрымаў лёгкае раненне левай нагі[5][6].

Пасля ўзнагароджання за перыяд з 13 кастрычніка 1944 па 7 лютага 1945 года М. Шаіпаў зрабіў на самалёце Ла-5 64 баявых вылеты, з іх: на прыкрыццё наземных войскаў — 47, на разведку — 4, на штурмоўку — 10 і на свабоднае «паляванне» — 3. За гэты перыяд правёў 10 паветраных баёў, у якіх асабіста збіў 2 самалёты праціўніка ФВ-190(руск.) бел.[3].

1 лютага 1945, выконваючы заданне на прыкрыццё сваіх войскаў у раёне на захад ад Козеля(руск.) бел., Шаіпаў сустрэў групу самалётаў праціўніка з чатырох ФВ−190. Дзёрзка атакаваў кіраванага другой пары, збіў ФВ−190, які ўпаў на паўночны захад ад Козеля. Працягваючы выконваць заданне ў раёне Рацібора сустрэў 16 самалётаў ФВ−190. Маючы перавагу ў вышыні над самалётамі праціўніка, Шаіпаў атакаваў кіраванага задняй пары і збіў яго[3].

25 лютага 1945 года Шаіпаў у групе 4 самалётаў вылецеў на бамбакіданне са штурмоўкай акружанай групоўкі ў горадзе Брэслау. У раёне горада, на паўночным беразе р. Одэр група выявіла артылерыйскую агнявую пазіцыю, скінула з пікіравання на цэль бомбы, якія ляглі ў цэнтры артбатарэі, прымусіўшы яе замаўчаць. Гэтым самым была дадзена магчымасць наземным сілам выканаць баявую задачу. Група працягвала штурмаваць артбатарэю, прыкрываючы прасоўванне наземных войскаў[3].

У паветраных баях за гэты перыяд быў двойчы лёгка паранены, 15 красавіка і 16 ліпеня 1944 года, пасля чаго знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі[3].

Спартыўная кар’ера

Лётчык 40 гвардзейскага знішчальнага авіяпалка М. X. Шаіпаў звольніўся з арміі ў 1946 годзе і адразу ж пайшоў у Мінскі аэраклуб, дзе ўзначаліў навучальны парашутны атрад[1]. Тут ён атрымаў званне майстра спорту(руск.) бел. і стаў заслужаным трэнерам БССР па парашутным спорце. Тут жа ён устанавіў 10 сусветных рэкордаў па розных відах парашутнага спорту[1]. Выхаваў плеяду выдатных спартсменаў — лётчыкаў і парашутыстаў[2], у тым ліку рэкардсмена свету па парашутным спорце Аляксея Слабадзянюка[7].

Апісанне некаторых рэкордаў М. Шаіпава

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Ветераны 2-й воздушной армии сегодня (руск.)
  2. 1 2 3 5 февраля 1922 года (руск.)
  3. 1 2 3 4 5 Орден Красного Знамени (руск.)
  4. Наградны ліст жонкі М. Шаіпава
  5. 1 2 Орден Отечественной войны II степени (руск.)
  6. Записки фронтовика(недаступная спасылка) (руск.)
  7. Анатолий и Вера. 30 лет над облаками, 55 — по жизни Архівавана 1 ліпеня 2017. (руск.)
  8. ПАМЯТНЫЕ ДАТЫ ДОСААФ. ИЮЛЬ (руск.)
  9. Календарь памятных дат ДОСААФ (21 — 30 июня) (руск.)
  10. Рэкорд 26 чэрвеня 1958 Архівавана 13 мая 2016. (англ.)
  11. Учебно-спортивное учреждение «Центральный аэроклуб имени дважды Героя Советского Союза С. И. Грицевца» ДОСААФ Архівавана 4 верасня 2012. (руск.)
  12. Рэкорд 6 чэрвеня 1961 Архівавана 13 мая 2016. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 27 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лунінскім раёне
Катэгорыя·Майстры парашутнага спорту СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бярэзінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Парашутысты БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Макшанскім павеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Парашутысты СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага