wd wp Пошук:

Мурожніцкае

Муро́жніцкае, Мурожніцавозера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 10 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Язвіна.

Плошча паверхні возера 0,26 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 3,6 км. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Аб′ём вады 0,47 млн. м³. Плошча вадазбору 38,9 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Вышыня схілаў катлавіны 6—10 м. Берагі нізкія, пясчаныя і забалочаныя. Дно возера да глыбіні 0,8 м пясчанае, на большых глыбінях ілістае. У возера ўпадае рака Мурожніца, выцякае рака Язвінка.

За 0,65 км на поўдзень ад возера знаходзіцца геалагічны помнік рэспубліканскага значэння Марозаўскі валун.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Шумілінскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта