wd wp Пошук:

Муранскі Град

Брама Муранскага града

Муранскі замак (Муранскі град) (славацк.: Muránsky hrad) — замак у Славакіі ў Банскабістрыцкім краі каля вёскі Мурань раёна Рэвуца.

Размешчаны ў паўднёвай частцы горнага масіва Муранска Планіна, на тэрыторыі аднайменнага нацыянальнага парку, на гары Цыганка ў 9 км на паўднёвы захад ад г. Рэвуца.

Трэці з самых высакагорных замкаў Славакіі, знаходзіцца на вышыні 938 м над узроўнем мора, пасля Ліптаўскага замка (1001 м) і Зньева (963 м).

Гісторыя

Гара Цыганка над в. Мурань з развалінамі замка

Пабудаваны ў 1241 годзе яшчэ да нашэсця мангола-татараў у гатычным стылі. У першыню згадваецца як Castrum Movran, адносіцца да 1271 года. У 1430 годзе замак занялі атрады гусітаў. Каля 1500 года замкам валодаў палацін Венгрыі, магнат Іштван Запальяі. У сярэдзіне XVI стагоддзя яго неаднаразова абложвалі атрады раўбрытараў.

У 1644 годзе з дапамогай сваёй будучай трэцяй жонкі Марыі Чэшкі Муранскі замак захапіў граф Ферэнц Веселені.

Замак не раз перабудоўваўся на працягу XVIXVII стагоддзяў, у 1760 годзе быў канчаткова разбураны.

Да нашых дзён нядрэнна захавалася брама, часткова — фрагменты сцен.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Замкі Славакіі
Катэгорыя·Банскабістрыцкі край