wd wp Пошук:

Мун

Мун, Наммун (тайск.: แม่น้ำมูล) — рака ў Тайландзе, правы прыток ракі Меконг (басейн Паўднёва-Кітайскага мора).

Даўжыня ракі каля 700 км (673[1] км). Плошча вадазбору каля 130 000 км². Сярэдні расход вады 630 м³/с. Працякае ў напрамку з захаду на ўсход па плато Карат. Упадае ў Меконг каля мяжы з Лаосам. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне. Галоўны прыток — рака Чы. На рацэ вадасховішчы Лампау, Убанратна і інш.

Зноскі

  1. Mun River // Encyclopaedia Britannica(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прытокі Меконга
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Тайланда