wd wp Пошук:

Мульт асобы

«Мульт асобы» (руск.: Мульт личности) — парадыйнае анімаванае шоу на Першым канале. Стваральнікі мультфільма — кампанія «Пространство идей».

У тэлеперадачы выкарыстоўваюцца вобразы знакамітых людзей у мультыплікацыйным увасабленні. Як правіла, адзін сюжэт з удзелам двух, радзей трох або чатырох персанажаў цягнецца 3—4 хвіліны. У сюжэтах абыгрываюцца вядомыя ўсім падзеі або характэрныя рысы характару знакамітасцей. Рэжысёр шоу Васіль Пічул раней прымаў удзел у стварэнні перадачы «Лялькі».

Тэлеперадача выклікала бурную рэакцыю ў расійскай і замежнай прэсе і благасферы. Асаблівую цікавасць выклікаў 4-ы эпізод, які выйшаў у эфір у межах навагодняга шоу на Першым канале хутка пасля бою курантаў. У ім, упершыню з пачатку кіравання прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, па дзяржаўным тэлебачанні была паказана анімацыйная карыкатура на яго самога і прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева. Па меркаванні сцэнарыста праграмы «Лялькі» Віктара Шандаровіча, «Гэта не пародыя на Лялькі, гэта сімуляцыя сатыры»[1].

Спіс спарадыраваных знакамітасцей

Зноскі

  1. Радыёстанцыя «Эхо Москвы» Перадача «Особое мнение» 07.01.2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэлевізійныя гумарыстычныя праграмы
Катэгорыя·Тэлеперадачы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Тэлеперадачы Расіі
Катэгорыя·Сатырычныя тэлеперадачы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Тэлеперадачы Першага канала