wd wp Пошук:

Мулу Нега

Мулу Нега Кахсай — эфіопскі навуковец і палітык, займае пасаду кіраўніка выканаўчай улады пераходнага ўрада Тыграя і федэральнага міністра навукі і адукацыі Эфіопіі[2]. У лістападзе 2020 года падчас канфлікту ў Тыграі Палата Федэрацыі прызначыла Мулу Негу замест Дэбрэцыана Гебрэмікаэля кіраўніком выканаўчай улады рэгіёну Тыграй[3]. У студзені 2021 года Мулу прапанаваў сваю адстаўку заявіўшы, што адміністрацыя не можа справіцца з сітуацыяй.

Біяграфія

Мулу нарадзіўся 15 лістапада 1967 года[4]. Ён атрымаў доктарскую ступень ў Універсітэце Твэнтэ ў 2012 годзе з дысертацыяй пад назвай «Якасць і забеспячэнне якасці ў эфіопскай вышэйшай адукацыі: крытычныя праблемы і практычныя наступствы»[4]. Пасля Мулу працаваў асістэнтам прафесара ў Універсітэце Адыс-Абебы.

6 мая 2020 года стаў міністрам навукі і вышэйшай адукацыі Эфіопіі[2].

Падчас канфлікту ў Тыграі ў лістападзе 2020 года Мулу Нега быў прызначаны кіраўніком выканаўчай улады пераходнага ўрада Палатай Федэрацыі[3], каб замяніць Дэбрэцыана Гебрэмікаэля з НФВТ на пасадзе прэзідэнта рэгіёну. Згодна з Europe External Programme with Africa (EEPA), Мулу Негу падаў заяву аб адстаўцы ў канцы студзеня 2021 года, заявіўшы, што пераходная адміністрацыя не мае паўнамоцтваў рэагаваць на «цяжкае становішча народа Тыграя, які памірае ад голаду і пакутуе ад сэксуальнага дамагання замежных сіл»[5].

6 мая 2021 кіраўніком пераходнага ўрада Тыграя замест яго стаў заменены Абрахам Белай[6].

Сям’я

Мулу жанаты і мае траіх дзяцей.

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20170809114014/https://www.utwente.nl/en/bms/cheps/education/phd-page/cheps-alumni-and-their-theses/thesis%20Kahsay%20final.pdf
  2. 1 2 H.E Mulu Nega Kahsay (PhD)(нявызн.) (недаступная спасылка). Ministry of Science and Education. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 31 студзеня 2021.
  3. 1 2 Tigray interim gov’t plans regional, zonal overhaul(нявызн.) (21 лістапада 2020).
  4. 1 2 Quality and quality assurance in Ethiopian higher education: critical issues and practical implications(нявызн.). University of Twente (27 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2017.
  5. [Situation Report EEPA HORN No. 66 – 25 January 2021](нявызн.). Europe External Programme with Africa (25 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 26 студзеня 2021.
  6. Ethiopia replaces head of interim gov’t in war-wracked Tigray(англ.) . www.aljazeera.com.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Палітыкі Эфіопіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Міністры адукацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў