wd wp Пошук:

Музей чарцей

Будынак Музея чарцей

Музей Жмуйдзінавічуса, больш вядомы як Музей чарцей (літ.: Velnių muziejus) — адна са славутасцей Каўнаса, Літва. У музеі прадстаўлены каля 3 000, пераважна драўляных, фігур д’ябла з усяго свету.

Гісторыя

Калекцыя была заснавана літоўскім мастаком Антанасам Жмуйдзінавічусам (1876—1966), а пазней была дапоўнена закошт шматлікіх падарункаў. Найбольш цікавым экспанатам з’яўляецца відарыс Гітлера і Сталіна ў выглядзе чарцей, якія танчаць Танец смерці на чалавечых касцях.

Музей быў адкрыты ў 1966 годзе ў хаце мастака, а ў 1982 перанесены ў асобны будынак, адмыслова пабудаваны для музея. У музеі можна знайсці сувеніры, а таксама працуе «па-чартоўску вясёлая кавярня»[2].

Галерэя

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 12 лістапада 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Музеі Каўнаса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных