wd wp Пошук:

Музей Уганды

Музей Уганды (англ.: The Uganda Museum) — музей, адкрыты ў 1908 годзе ў Кампале для збірання, вывучэння, дакументавання і экспанавання культурнай і гістарычнай спадчыны Уганды.

Пра музей

У экспазіцыі музея прадстаўлены прадметы археалагічнага, палеанталагічнага і гісторыка- этнаграфічнага характару. Музей адкрыты для наведвання штодня з 10 да 18 гадзін.

Гісторыя

Музей адкрыўся ў 1908 годзе ў Храме сікхаў, размешчаным у Форце Лугарда на старым ўзгорку Кампалы. У 1941 годзе музей пераехаў у Школу прыгожых мастацтваў Макерэрэ. У 1954 годзе - чарговы пераезд, на цяперашняе месцазнаходжанне на ўзгорку Кітантэ.

У 2011 годзе ўзнікла пытанне магчымага зносу будынка музея і будаўніцтва на яго тэрыторыі 60-павярховага гандлёвага цэнтра, у якім два паверхі маглі б быць вылучаныя для музея. Гэтыя планы выклікалі ва ўгандыйскай грамадскасці глыбокую занепакоенасць, якая, у першую чаргу, звязана з тым, што пры падобных працах можа быць незваротна страчана істотная частка гістарычнай спадчыны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Кампала
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Уганды