wd wp Пошук:

Мужчынская рыфма

Мужчы́нская ры́фма — разнавіднасць рыфмы, пры якой націск падае на апошні склад зарыфмаваных словаў. Адрозніваюць адкрытую мужчынскую рыфму — з галосным на канцы (дна́ — вайна́, зару́ — пару́) і закрытую, што мае ў канцы зычны гук (сто́л — вузё́л, прыва́л — права́л). У беларускай паэзіі мужчынскія рыфмы сустракаюцца ва ўсе часы яе існавання, хоць у вуснай народнай паэзіі і ў сілабічнай паэзіі яны значна саступаюць жаночым рыфмам.

Наце ж вам, свашачкі, сыра кусо́к, Штоб вам, свашачкі, язык усо́х. (Народная песня) Асаблівае распаўсюджанне набыла мужчынская рыфма ў новай беларускай літаратуры:

Той лясок невысо́к, Дзе бярозавы со́к Веснім сонечным днё́м. Льецца ў звонкае дно́!.. (А. Лойка) Рытміка-інтанацыйную і страфічную адметнасць надае вершаванаму твору чаргаванне мужчынскіх рыфмаў з жаночымі, дактылічнымі і гіпердактылічнымі.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рыфма і фоніка