wd wp Пошук:

Мошэ Эйнхорн

Мошэ Эйнхорн (17 лютага 1896, г.Ваўкавыск — 2 лютага 1966, г. Нью-Ёрк, ЗША) — лекар-гастраэнтэролаг

Біяграфія

Быў шостым з сямі дзяцей Цві Гірша Эйнхона — сына ўладальніка аптэкі ў Ваўкавыску і Міхлі Каган. Адукацыю атрымаў у мясцовым хедэры, затым вучыўся ў рэальным вучылішчы ў Ваўкавыску. У 1908 годзе бацькі адправілі яго ў Эрэц-Ісраэль, дзе ён у 1914 годзе скончыў каледж «Герцлія» ў Тэль-Авіве.

У 1916 годзе эміграваў у ЗША, пасяліўшыся ў Нью-Ёрку. У 1917—1919 гадах служыў у арміі, удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1922 годзе скончыў медыцынскі факультэт Нью-Ёркскага ўніверсітэта. Займаўся лякарскай практыкай, загадваў гастраэнтэралагічным аддзяленнем лякарні ў Бронксе. У 1925—1928 гадах працаваў у лякарні «Маўнт Сінай», у 1926—1936 гадах — у Бэт-Ізрэйел. У 1926 годзе быў адным з заснавальнікаў «Асацыяцыі іўрытамоўных лекараў».

У 1927 годзе разам з Э. Гальдштэйнам заснаваў «Harofe Haivri» — адзіны медыцынскі часопіс на іўрыце за межамі Эрэц-Ісраэль і быў яго выдаўцом да свайго скону. Распрацоўваў слоўнік медыцынскіх тэрмінаў на іўрыце. Удзельнічаў таксама ў стварэнні медыцынскай бібліятэкі ў лякарні Каплана ў Рэхавоце, якая была адкрыта ў 1955 годзе. Ініцыятар стварэння медыцынскай бібліятэкі ў Тэль-Авіве (1962), якая носіць яго імя. Апублікаваў шэраг прац па захворваннях страўніка і кішачніка. У 1964 годзе мэрыяй Тэль-Авіва была створана прэмія імя Мошэ Эйнхорна ў галіне даследавання медыцыны[1].

Зноскі

  1. 17 лютага 1896 года ў Ваўкавыску нарадзіўся амерыканскі лекар-гастраэнтэролаг Мошэ ЭЙНХОРН (па-ангельску: Moses Einhorn)
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Памерлі 9 лютага
Катэгорыя·Медыкі ЗША
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Яўрэі ў Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Пісьменнікі на іўрыце
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу