wd wp Пошук:

Мора Густава-Адольфа

Мора Густава-Адольфа (таксама Мора Прынца Густава-Адольфа) — маленькае міжастраўное мора ў Канадскім Арктычным архіпелагу. З’яўляецца часткай Паўночнага Ледавітага акіяна. Мора Густава-Адольфа абмежавана з захаду двума астравамі — Бордэн і Макензі-Кінг, з усходу — востравам Элеф-Рынгнес, а з поўдня — востравам Лохід.

Назва мору было дадзена Ота Свердрупам падчас яго экспедыцыі 1902 года. Лічачы, што ён дабраўся да заходняй мяжы Канадскага Арктычнага архіпелага, Свердруп назваў акваторыю на ўсход ад вострава Элеф-Рынгнес морам Прынца Густава-Адольфа — у гонар шведскага прынца Густава-Адольфа, будучага караля Густава VI Адольфа, сына Густава V, у гонар якога ён назваў мора на поўнач ад Элеф-Рынгнес.

Акваторыя мора Густава-Адольфа

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Моры Зямлі
Катэгорыя·Моры Канады
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Моры Паўночнага Ледавітага акіяна
Катэгорыя·Моры паводле алфавіта