wd wp Пошук:

Монс Сельмерлёў

Монс Петтер Альберт Сельмерлёў (швед. Måns Petter Albert Zelmerlöw; род. 13 чэрвені 1986, Лунд) — шведскі поп-спявак. Пераможца конкурсу песні Еўрабачанне 2015.

Пачатак творчага шляху

Сельмерлёў у 2010 годзе

Нарадзіўся ў Лундзе, бацька — прафесар Лундскага ўніверсітэта. Вывучаў музыку ў школе, выступаў у школьным хоры. У 2002 годзе сыграў аднаго з братоў у музычнай п’есе «Язэп і цудоўны рознакаляровы плашч» на конкурсе ў Мальмё.

Пераможца Еўрабачання 2015

У 2015 годзе Сельмерлёў удзельнічаў у Мелодыфестывалене з песняй «Heroes», якая набрала 288 ачкоў, Монс выйграў у фінале.

11 мая 2015 года Сельмерлёў паказаў вокладку і трэкліст для свайго чацвёртага студыйнага альбома, які выпусціў 5 чэрвеня 2015 года.

17 мая выканаў песню «Heroes» у Белградзе падчас першага канцэрта ў X Factor Adria.

Напярэдадні Еўрабачання 2015 на Монса была зарэгістравана найбольшая колькасць ставак букмекераў. Выступіў у другім паўфінале 21 мая, прайшоў першым у фінал. Выйграў фінал Еўрабачання 2015 з вынікам у 365 ачкоў.

28-гадовы спявак стаў шостым пераможцам ад Швецыі за ўсю гісторыю Еўрабачання — да Монса конкурс ужо выйгравалі група ABBA, група Herreys, спявачкі Карола, Шарлота Нільсан і Ларын.

На Еўрабачанні 2015

Дыскаграфія

Год Інфармацыя Швецыя Прадажы
2007 Stand By For…
1
Swedish sales: 35,000

IFPI:Залаты

Асабістае жыццё

Не жанаты, ёсць сястра. Захапляецца футболам, гольфам і тэнісам.

Зноскі

  1. Röster om LELLars-Erik Larsson-gymnasiet. Праверана 22 жніўня 2018.

Спасылкі

Узнагароды і дасягненні
Папярэднік:
Канчыта Вурст
з песняй «Rise Like a Phoenix»

Пераможца конкурсу песні Еўрабачанне

2015
Пераемнік:
Джамала
з песняй «1944»
Папярэднік:
Сана Нільсэн
з песняй «Undo»

Швецыя на конкурсе песні Еўрабачанне

2015
Пераемнік:
Франс
з песняй «If I Were Sorry»
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Швецыі
Катэгорыя·Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта